31 кастрычніка, 2017
Апытанне грамадскай думкі 2017: Беларусь
Праект EU NEIGHBOURS east у супрацоўніцтве з ACT LLC штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2017 годзе:
- 53% беларусаў маюць нейтральнае стаўленне да ЕС, (46% у 2016 годзе). Колькасць беларусаў з негатыўным успрыняццём ЕС знізілася з 13% у 2016 годзе да 6% у 2017 годзе.
- 54% беларусаў лічаць, што адносіны з Еўрапейскім саюзам добрыя – нязначнае змяншэнне параўнальна з 58% у 2016 годзе.
- 52% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС. Для параўнання, давер да арганізацыі Аб’яднаных Нацый – 46%, Еўразійскага эканамічнага саюза – 46% і НАТА – 21%.
- 73% беларусаў лічаць, што мір, бяспека і стабільнасць з’яўляюцца самымі важнымі асабістымі каштоўнасцямі.
Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян краін Усходняга партнёрства аб ЕС і супрацоўніцтва са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:
- Агульныя ўяўленні аб ЕС
- Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
- Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
- Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
- Крыніцы інфармацыі
- Ацэнка па краіне і будучыя чаканні
Абзорны рэгіянальны даклад па краінах Усходняга партнёрства і інфармацыйныя бюлетэні даступныя тут.
Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы.
Спампаваць
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]
[yea_euprojectshortlist]
ПА ТЭМЕ
[posts_by_post_tax]