10 ліпеня, 2018
Апытанне грамадскай думкі 2018: Беларусь
Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2018 годзе:
- 77% беларусаў маюць станоўчае або нейтральнае стаўленне да ЕС, і толькі 18% – адмоўнае.
- 50% беларусаў лічаць, што адносіны з Еўрапейскім саюзам добрыя – нязначнае змяншэнне параўнальна з 54% у 2017 годзе.
- 47% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС, дакладна такі ж паказчык даверу ў Еўразійскага эканамічнага саюза (47%).
- 61% беларусаў лічаць, што мір, бяспека і стабільнасць з’яўляюцца самымі важнымі асабістымі каштоўнасцямі, а найбольш вострымі праблемамі былі названыя нізкія зарплаты і пенсіі (60%) і беспрацоўе (55%).
Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:
- Агульныя ўяўленні аб ЕС
- Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
- Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
- Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
- Крыніцы інфармацыі
- Ацэнка па краіне і будучыя чаканні
Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2018 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут.
Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы.
Спампаваць
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]
[yea_euprojectshortlist]
ПА ТЭМЕ
[posts_by_post_tax]