Заангажаваная моладзь – ключ да моцнай дэмакратыі: Моладзевы форум абмяркоўвае важныя тэмы напярэдадні саміту Усходняга партнёрства
Больш за 150 моладзевых работнікаў, актыўных маладых людзей і асобаў, якія вызначаюць моладзевую палітыку, з краін Усходняга партнёрства, Еўрапейскага Саюза і дзяржаваў-членаў ЕС узялі ўдзел у 5-м Моладзевым форуме Усходняга партнёрства, які прайшоў анлайн з 23 па 24 лістапада 2021 года.
Форум пад назвай “Удзел моладзі ў дэмакратычных працэсах” быў арганізаваны Славеніяй, якая старшынюе ў Савеце Еўрапейскага Саюза, у супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў.
“Заангажаваныя маладыя людзі – ключ да моцнай дэмакратыі, адказнай палітыкі, абароны правоў чалавека і павышэнню ўстойлівасці”, – заявіў на Форуме ў сваёй уступнай прамове міністр замежных справаў Славеніі Анжэ Логар.
Галоўная тэма сёлятняга Моладзевага форуму быў прысвечаная стварэнню інклюзіўнага асяроддзя і належных умоваў для паўнавартаснага ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах.
Удзельнікі форуму абмеркавалі будучыню моладзевай палітыкі і вынеслі рэкамендацыі адносна яе ўсебаковага і інклюзіўнага развіцця. Гэта будзе ўнёсак моладзі да дыскусіяў на саміце Усходняга партнёрства, які запланаваны на 15 снежня 2021 года ў Бруселі.
Удзельнікі сеткі “Паслы еўрапейскай моладзі” (YEA) узялі актыўны ўдзел у працах Форуму, падчас якіх былі распрацаваныя рэкамендацыі адносна будучыні моладзевай палітыкі ва Усходнім партнёрстве і стварэння неабходных умоваў для рэальнага ўдзелу моладзі.
“Я думаю, што ўдзел моладзі ў дэмакратычных працэсах з’яўляецца неабходнай умовай для таго, каб грамадства насамрэч стваралася людзьмі, якія ў ім жывуць, і для іх. Інклюзіўная будучыня немагчымая без разумення таго, што неабходна рэальнае ўцягванне моладзі ў працэсы прыняцця рашэнняў”, – сказала Марыя Пія Напалетана, адна з 27 Паслоў еўрапейскай моладзі, што ўзялі ўдзел у Форуме.
Паглядзець відэа з сесіяў Моладзевага форуму можна на адмысловым сайце.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]