Перайсці да асноўнага зместу
ЕС запускае план на 1,5 мільярда еўра па прасоўванні ўніверсальных каштоўнасцяў
[featured_image_copyright]
13 снежня, 2021

ЕС запускае план на 1,5 мільярда еўра па прасоўванні ўніверсальных каштоўнасцяў


9 снежня, напярэдадні Дня правоў чалавека і адначасова з самітам за дэмакратыю, Еўрапейскі саюз запусціў Праграму “Глабальная Еўропа” у сферы правоў чалавека і дэмакратыі.

Гэтая праграма з бюджэтам у 1,5 мільярда еўра павялічвае падтрымку з боку ЕС прасоўвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў, дэмакратыі і вяршэнства закона, а таксама працу арганізацый грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў па ўсім свеце ў перыяд з 2021 па 2027 гады.

Праграма будзе прасоўваць і абараняць універсальнасць правоў чалавека, умацоўваць вяршэнства закона і садзейнічаць адказнасці за парушэнні і злоўжыванні правамі чалавека, а таксама забяспечваць поўнае і эфектыўнае ажыццяўленне асноўных свабодаў, у тым ліку свабоду выказвання меркаванняў, падтрымку незалежных журналістаў і СМІ. Пры гэтым будуць выкарыстоўвацца наяўныя магчымасці і чыніцца процідзеянне рызыкам, звязанымі з лічбавымі і новымі тэхналогіямі.

“Праграма “Глабальная Еўропа” у сферы правоў чалавека і дэмакратыі дазволіць нам узмацніць нашу падтрымку і абарону ўніверсальных правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў ва ўсім свеце: для ўсіх, у любы час і паўсюдна”, – сказаў Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

Праграма “Глабальная Еўропа” у сферы правоў чалавека і дэмакратыі можа падтрымліваць дзейнасць у любой краіне, што не ўваходзіць у ЕС, і на сусветным узроўні. Яна дапаўняе іншыя праграмы ЕС на мясцовым, краінавым і рэгіянальным узроўнях.

Праграма з’яўляецца гнуткай адносна сваіх працэдураў і падтрымлівае дзейнасць грамадзянскай супольнасці незалежна ад згоды ўрадаў краін-партнёраў і іншых дзяржаўных органаў. 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,