EU4Culture: конкурс праектаў мабільнасці для беларускіх творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры
Фінансаваны ЕС праект EU4Culture абвяшчае першы конкурс заявак на праграму мабільнасці для беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесіяў і прафесіяналаў у сферы культуры.
На конкурс прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя візіты, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя падзеі, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
У рамках конкурсу могуць атрымаць падтрымку чатыры тыпы мабільнасці:
● Кароткатэрміновыя візіты (7-10 каляндарных дзён) – да 1500 Еўра
● Сярэднетэрміновыя візіты (да 5 тыдняў) – да 3500 Еўра
● Доўгатэрміновыя візіты (да 12 тыдняў) – да 5000 Еўра
● Віртуальныя візіты – да 1000 еўра
Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваныя ў перыяд з ліпеня 2022 па ліпень 2023 года ў дзяржавах Еўрапейскага саюзу, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.
Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесіяў і прафесіяналаў сферы культуры, якім больш за 18 гадоў, і якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі або маюць дазвол на жыхарства ў Беларусі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 траўня 2022 года (апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Даведацца больш:
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]