EU4Culture абвяшчае конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў на карысць грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі
Фінансаваны Еўрапейскім саюзам праект EU4Culture абвяшчае Другі конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў для грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі.
Культурніцкія праекты павінны быць з фокусам на культурнае і творчае развіццё, вытворчасць, прэзентацыю, што прасоўваюць мясцовыя культурныя традыцыі і рэсурсы, адлюстроўваюць сучасныя сацыяльныя дыскусіі праз культуру, ствараюць прасторы для абмену ведамі.
Крос-інавацыйныя праекты павінны спрыяць супрацы і ўзаемадзеянню паміж рознымі сектарамі, пераадольваюць іх раз’яднанасць і мадэляваць развіццё мясцовых экасістэмаў у спалучэнні культуры, творчасці, турызму і іншых сектараў.
Памер гранту можа складаць ад 3 000 да 25 000 еўра.
Падаць заяўку могуць прадстаўнікі беларускіх культурніцкіх і крэатыўных індустрыяў, якія знаходзяцца ў Беларусі або ў краінах-членах Еўрапейскага саюзу, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах. Заяўкі могуць падаваць як фізічныя асобы, так і арганізацыі.
Заяўка падаецца праз партал падачы заявак https://gap-online.goethe.de/cases/4046b852-429f-45da-9194-7f58d0004f4d/createGoethe Goethe Application Portal (GAP).
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 траўня.
Падчас першага конкурсу грантаў EU4Culture падтрымаў 14 культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў з Беларусі.
EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам (галоўны партнёр), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.
Даведацца больш:
Загадзя зарэгіструйцеся на анлайн-інфасесіі пра гранты EU4Culture на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]