Еўрапейскі тыдзень імунізацыі ў краінах Усходняга партнёрства: фокус на вакцынацыі
З 23 па 29 красавіка, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і ЕС праводзяць Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. У рамках праекту ЕС “Вакцынацыя ратуе жыцці – Падтрымка распаўсюду вакцынаў супраць COVID-19 і вакцынацыі ў краінах Усходняга партнёрства” ідзе праца па павышэнні абазнанасці пра важнасць вакцынацыі для прафілактыкі захворванняў і абароны жыцця.
Тыдзень імунізацыі ў гэтым годзе дае пачатак гадавой кампаніі, якая праводзіцца сумесна са штаб-кватэрай СААЗ, накіраванай на падкрэсленне важнасці правядзення планавых прышчэпак, такіх як супраць паліяміэліту, адзёру і воспы, якія, магчыма, былі адкладзеныя або прапушчаныя праз пандэмію. Кампанія таксама нагадае пра важнасць бустарных дозаў супраць COVID-19 для асобаў, падлеглых найбольшай рызыцы.
ЕС і Еўрапейская аддзяленне СААЗ рэалізуюць сумесныя праграмы ў шасці краінах Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна) для павелічэння доступу да вакцынаў у рамках Рэгіянальнай праграмы, якая дапаўняе бягучую працу ў рамках глабальных і рэгіянальных ініцыятываў салідарнасці, такіх як сумесны з СААЗ фонд COVAX і Механізм ЕС сумеснага доступу да вакцынаў.
Праграмы накіраваныя на планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і каардынацыю намаганняў, інфармаванне пра рызыкі і задзейнічанне грамадскасці, навучанне медыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічаюць у кампаніях вакцынацыі, і падтрымку кіравання ланцужкамі паставак вакцынаў. Яны таксама спрыяюць збору даных пра вакцынацыю і маніторынгу бяспекі ўкаранення вакцын, а гэта, у сваю чаргу, паляпшае сістэму планавай імунізацыі.
У Беларусі праект працаваў са студэнтамі-медыкамі над прасоўваннем вакцынаў супраць COVID-19 і распрацаваў кампанію па павышэнні абазнанасці сярод пажылых людзей.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]