EU4Belarus: Стыпендыі для беларускіх студэнтаў(ак) і абітурыентаў(ак) на навучанне ў ВНУ Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі
Стыпендыяльная праграма ‘EU4Belarus-SALT-2’ абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыяў ЕС на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў(так), а таксама абітурыентаў(так).
Стыпендыяльная праграма EU4Belarus-SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training – Падтрымка паглыбленага навучання і перападрыхтоўкі кадраў) на 2023-2025 гады накіраваная на падтрымку беларускіх абітурыентаў(ак) і студэнтаў(ак), настаўнікаў(ніц), выкладчыкаў(чыц) і навуковых супрацоўнікаў(ніц), якія пачынаючы з 2020 г. зазналі рэпрэсіі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу за свае перакананні.
У рамках новага конкурсу можна атрымаць стыпендыю ў памеры 450 еўра на месяц на працягу двух акадэмічных гадоў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня. Заяўкі будуць ацэньвацца журы, у склад якога ўвойдуць, сярод іншага, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху і знешнія незалежныя эксперты. У выпадку паспяховага праходжання першага этапу, кандыдаты(ткі) будуць запрошаныя на матывацыйнае сумоўе не пазней за 15 ліпеня.
12 чэрвеня a 16.00 (GMT+3, Мінск) адбудзецца семінар наконт правілаў падачы заявак. Зарэгістравацца тут: https://forms.gle/cQLMPqp5NvBLaeiDA.
Даведацца больш:
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]