Еўракамісія прапануе павысіць пошліны на збожжавыя прадукты з Беларусі
22 сакавіка Еўрапейская камісія прапанавала павысіць пошліны на імпарт у ЕС збожжавых і алейных культураў ды прадуктаў іх перапрацоўкі (‘збожжавыя прадукты”) з Беларусі, у тым ліку пшаніцу, кукурузу і сланечнікавы шрот. Такія ж захады таксама прапануецца ўжыць супраць Расіі.
Гэтыя захады ў першую чаргу скіраваныя на тое, каб перашкодзіць Расіі выкарыстоўваць даходы ад экспарту ў ЕС – як расійскай, так і незаконна прысвоенай украінскай збожжавай прадукцыі – для фінансавання сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Яны таксама маюць на мэце спыніць экспарт Расіяй незаконна прысвоенага збожжа, вырабленага на тэрыторыі Украіны, і зменшыць рызыкі для рынкаў ЕС і фермераў.
Павышэнне пошлінаў будзе распаўсюджвацца і на Беларусь з прычыны цесных палітычных і эканамічных сувязяў гэтай краіны з Расіяй.
“Больш за тое, дадаючы Беларусь да новых захадаў, ЕС выключыць магчымасць для Расіі выкарыстоўваць Беларусь для абыходу новых пошлінаў і пастаўкі сваіх тавараў на рынак ЕC”, – паведамляецца ў прэс-рэлізе Еўрапейскай камісіі.
Гэтыя тарыфы, досыць высокія, каб фактычна абмежаваць такі імпарт у ЕС, не паўплываюць на экспарт у трэція краіны.
Даведацца больш
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]