Перайсці да асноўнага зместу
Еўрапейская камісія прыняла новую праграму падтрымкі беларусаў на 30 мільёнаў еўра
[featured_image_copyright]
19 снежня, 2024

Еўрапейская камісія прыняла новую праграму падтрымкі беларусаў на 30 мільёнаў еўра


12 снежня Еўракамісія прыняла новую праграму дапамогі на 30 мільёнаў еўра для падтрымкі беларускага народа. Гэта павялічвае агульную падтрымку Еўрапейскага Саюза, якая пачалася ў 2020 годзе, да 170 мільёнаў еўра.

Новая праграма падтрымкі «EU4People of Belarus: Strengthen Human Rights and Education» накіраваная на захаванне незалежнай грамадзянскай прасторы і падтрымку справядлівых магчымасцяў якаснай адукацыі для беларусаў.

Праграма падтрымае беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ ў захаванні грамадзянскай прасторы, якая забяспечвае разнастайнасць поглядаў, абараняе фундаментальныя правы людзей і прадастаўляе грамадзянам аб’ектыўную інфармацыю, нягледзячы на працяг рэпрэсій і цэнзуру ў краіне.

Праграма будзе аказваць падтрымку студэнтам і спецыялістам, з асаблівым фокусам на жанчынах, у атрыманні сучаснай якаснай адукацыі, прафесійнай падтрыхтоўкі і адукацыйных магчымасцяў праз праграмы стыпендый, анлайн-курсы і падтрымку незалежных навучальных устаноў.

Праграма была распрацаваная пасля рэгулярных кансультацый з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю для вызначэння патрэб беларускага народа.

Гэта праграма з’яўляецца дадатковай дапамогай да раней мабілізаванай Еўрасаюзам падтрымкі з 2020 года ў памеры 140 мільёнаў еўра ў шасці ключавых сферах: грамадзянская супольнасць, правы чалавека, незалежныя СМІ, адукацыя, культура, малы і сярэдні бізнес у выгнанні.

Поўныя звесткі аб падтрымцы ЕС для беларускага народа можна знайсці ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным Генеральным дырэктаратам Еўракамісіі па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні ў рамках Дзён Беларусі.

Больш інфармацыі:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,