ЕС пра фіктыўныя выбары ў Беларусі: “ні свабодныя, ні справядлівыя”
Еўрапейскі саюз заявіў у нядзелю, што так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не былі “ні свабоднымі, ні справядлівымі”.
У заяве, апублікаванай учора, Высокі прадстаўнік ЕС Кая Калас і камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос заявілі, што народ Беларусі “заслугоўвае сапраўднага права голасу ў пытанні аб тым, хто кіруе яго краінай”.
“Бязлітаснае і беспрэцэдэнтнае падаўленне правоў чалавека, абмежаванні палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці”, – заявілі яны. “Мы заклікаем рэжым неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных — больш за тысячу адвольна затрыманых, у тым ліку супрацоўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюзу”.
Кая Калас і Марта Кос таксама звярнулі ўвагу, што рашэнне рэжыму запрасіць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ўсяго за 10 дзён да выбараў пазбавіла гэты незалежны інстытут доступу да ключавых этапаў выбарчага працэсу. “Гэта яшчэ адзін доказ поўнай адсутнасці даверу да гэтых выбараў”, – гаворыцца ў заяве.
З гэтых прычын, а таксама ў сувязі з удзелам рэжыму Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны і яе гібрыдных атаках на суседзяў, ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя і мэтавыя меры супраць рэжыму, адначасова аказваючы фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным сілам Беларусі ў выгнанні, а таксама культуры Беларусі, заявілі Кая Калас і Марта Кос. “Як толькі Беларусь устане на шлях дэмакратычнага пераходу, ЕС гатовы падтрымаць краіну ў стабілізацыі яе эканомікі і рэфармаванні яе інстытутаў”, – падкрэслілі яны.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]