Далучайся да Паслоў еўрапейскай моладзі – падай заяўку зараз!
Маладыя людзі з шасці краін Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі запрашаюцца падаць заяўку зараз і да 3 лістапада, каб далучыцца да ініцыятывы “Амбасадары еўрапейскай моладзі” (YEAs).
Конкурс праводзіць праграма “EU NEIGHBOURS east”. Ён разлічаны на актыўных маладых людзей ад 16 да 26 гадоў, якіх цікавіць ЕС, якія імкнуцца зрабіць унёсак у развіццё і росквіт сваёй краіны і стаць валанцёрамі ў сетцы YEAs.
Пераможцы змогуць удзельнічаць у анлайн і афлайн мерапрыемствах і прадстаўляць моладзь сваёй краіны як унутры яе, так і за мяжой. Яны будуць абменьвацца вопытам і абмяркоўваць маладзёжную палітыку. Зайдзіце на нашу спецыяльную старонку, каб даведацца падрабязней аб ініцыятыве YEAs.
Ініцыятыва больш не дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, але маладыя беларусы, якія жывуць у ЕС, таксама могуць далучыцца да YEAs.
Паспяховыя кандыдаты будуць браць у анлайн-імпрэзах ды дзейнасці па наладжванні дыялогу і прадстаўляць моладзь сваёй краіны як унутры як, так і за мяжой. Даведацца больш можна на адмысловай старонцы для падачы заяўкі.
Каб падаць заяўку, заяўнікі павінны запоўніць гэтую форму заяўкі да апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе ў нядзелю, 3 лістапада 2025 года. Заяўнікам прапануецца паказаць сваю матывацыю і выканаць творчае заданне ў падтрымку сваёй заяўкі.
Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Злучанага Каралеўства.
Ініцыятыву YEAs стварыў Еўрапейскі саюз у 2016 годзе, у ёй прынялі ўдзел ужо больш за 2600 маладых людзей. На сённяшні дзень у ініцыятыве стаяць амаль 600 маладых людзей з 30 краін свету.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]