Перайсці да асноўнага зместу

Пра нас


Ключавы прыярытэт супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза (ЕС) з краінамі Усходняга партнёрства – добрае камунікаванне. Менавіта яно дапамагае людзям лепш зразумець ЕС і яго супрацоўніцтва з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.

З гэтага гледзішча, вэб-сай EUNEIGHBOURS east з’яўляецца важнай камунікацыйнай платформай, распрацаванай па прынцыпу “аднаго акна”. Тут ёсць усё, што трэба ведаць пра супрацоўніцтва і стасункі паміж Еўрапейскім Саюзам і яго ўсходнімі краінамі-партнёрамі. Сайт – частка фінансаванай ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмы для Усходняга суседства “EU NEIGHBOURS east”.

Гэтая Праграма (2020-2026) накіраваная на пашырэнне інфармацыйнай дзейнасці ЕС у краінах Усходняга партнёрства, паляпшэнне разумення іх грамадзянамі Еўрапейскага саюзу і яго палітыкі, а таксама на павышэнне ўстойлівасці да дэзынфармацыі ў ЕС і яго ўсходніх суседзях. Яна дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў Еўрапейскага саюза ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Акрамя кіравання вэб-сайтам EUNEIGHBOURS east, дзейнасць праграмы ўключае тэматычныя інфармацыйныя кампаніі, мерапрыемствы ў галіне публічнай дыпламатыі, апытанні грамадскай думкі і інфармацыйна- асветніцкую дзейнасць у партнёрстве з моладзевымі актывістамі, медыя- партнёрамі, нацыянальнымі органамі ўлады, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, навучальнымі ўстановамі, рознымі прафесійнымі сеткамі і асацыяцыямі. Праграма таксама кіруе сеткай Паслоў еўрапейскай моладзі.

Праграма абапіраецца на дасягненні праектаў “Адкрытае суседства” (2015-2020) і “Інфацэнтр суседства ЕС (2009-2015).

Рэгіянальная камунікацыйная праграмы ЕС для краінаў Усходняга суседства (2020-2026) рэалізуецца кансорцыумам на чале з GOPA PACE.

Кантакты

Па агульных пытаннях:

info@euneighbourseast.eu

Інфармацыя датычная Паслоў еўрапейскай моладзі(YEAs):

Агульная інфармацыя: yeas@euneighbourseast.eu

Паслы еўрапейскай моладзі ў Беларусі: yeas.belarus@euneighbourseast.eu

Паслы еўрапейскай моладзі ў дзяржавах-членах ЕС: yeas.eu@euneighbourseast.eu


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,