Медыя
Падтрымка незалежных СМІ – увесьчасны выклік у краінах Усходняга партнёрства ва ўмовах нарастальнага палітычнага і эканамічнага ціску, жыццёвай неабходнасці іх падтрымкі, фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння вайны і змяншальных рэсурсаў. Сталае супрацоўніцтва паміж донарамі, СМІ, грамадзянскай супольнасцю і экспертамі грае вырашальную ролю ва ўмацаванні незалежнай журналістыкі ў гэтых краінах. ЕС падтрымлівае незалежныя СМІ у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне з дапамогай шэрагу ініцыятыў, у тым ліку праз флагманскі праект Еўрапейскага саюзу на карысць незалежных СМІ (EU4IM). EU4IM аказвае падтрымку ў развіцці рэдакцыяў і павышэнні непасрэднай і доўгатэрміновай фінансавай жыццяздольнасці гэтых выданняў. Іншай ініцыятывай з’яўляецца Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі (ЕФД), які прапануе фінансаванне для падтрымкі арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных рухаў, грамадзянскіх і палітычных актывістаў і незалежных медыя-платформаў. Еўрапейская камісія і дзяржавы-чальцы ЕС, якія старшынююць у Радзе ЕС, арганізуюць рэгулярныя медыяканферэнцыі Усходняга партнёрства. Апошняя такая канферэнцыя адбылася ў снежні 2022 года ў Празе і было прысвечана пытанням устойлівасці СМІ.
АПОШНІЯ НАВІНЫ
МАГЧЫМАСЦІ ФІНАНСАВАННЯ АД ЕС
Гэтыя анлайн-рэсурсы дапамагаюць медыяарганізацыям павышаць менеджарскія і рэдактарскія навыкі і падтрымліваць журналістаў, якія працуюць у складаных палітычных і эканамічных умовах, надаючы асаблівую ўвагу рэпарцёрам, што асвятляюць вайну ва Украіне.