АНЛАЙН-КУРСЫ
Праект EU4IndependentMedia накіраваны на павышэнне жыццяздольнасці і фінансавай устойлівасці незалежнага медыясектару ў краінах Усходняга партнёрства. У яго рамках аказваецца дапамога СМІ, каб стаць больш канкурэнтаздольнымі, заахвочваюцца інавацыі і захаванне строгіх рэдакцыйных стандартаў, а таксама ідзе спрыянне развіццю заснаванай на фактах, гендарна інклюзіўнай і праўдзівай журналістыкі, якая грае важную грамадскую ролю. Гэтыя анлайн-рэсурсы дапамагаюць медыяарганізацыям павышаць менеджарскія і рэдактарскія навыкі і падтрымліваць журналістаў, якія працуюць у складаных палітычных і эканамічных умовах, надаючы асаблівую ўвагу рэпарцёрам, што асвятляюць вайну ва Украіне.