Перайсці да асноўнага зместу

E-курс:Кіраванне траўмай

Алег Новак

украінскі тэрапеўт, супервізар, трэнер і сертыфікаваны спецыяліст па метадзе EMDR у псіхалогіі. Мае 25-гадовы досвед працы з псіхалагічнымі траўмамі, у тым ліку з посттраўматычным стрэсавым расстройствам і іншымі станамі, якія ўзнікаюць у выніку перажытага гвалту. Ён аказваў дапамогу як вайскоўцам, так і цывільным асобам. Ягонымі кліентамі з’яўляюцца ў тым ліку журналісты, якім ён дапамагаў спраўляцца з траўмай, звязанай з узброенымі канфліктамі і беспарадакамі. Ён навучае тэхнікам псіхалагічнай падтрымкі і псіхаэмацыйнай гігіены, што асабліва важна ў кантэксце вайны.


Пра курс:

Перажыванне або назіранне за баявымі дзеяннямі, цяжкімі аварыямі, сексуальным гвалтам і нападамі можа выклікаць імгненныя посттраўматычныя рэакцыі. Характар і ступень рэакцыі чалавека залежаць ад розных фактараў, у тым ліку ад папярэдняга досведу траўмаў, генетычнай схільнасці, асабістай падрыхтоўкі, узроўню пагрозы і стану здароўя перад траўматычнай падзеяй. Нават калі ў чалавека не развіваецца вострае або хранічнае псіхічнае захворванне, уздзеянне ўсё ж нясе рызыкі, асабліва калі яно адбываецца працяглы час. Журналісты знаходзяцца бліжэй да эпіцэнтру траўматычных падзей і гэта павышае рызыку негатыўных псіхалагічных наступстваў. Своечасовая дапамога пры вострай псіхалагічнай траўме ў зонах канфлікту можа зменшыць рызыку працяглага стрэсу і развіцця посттраўматычнага стрэсавага расстройства або іншых псіхічных захворванняў. Курс, распрацаваны тэрапеўтам Алегам Новаком, накіраваны на змяншэнне гэтых рызык праз навучанне ўдзельнікаў распазнаванню сімптомаў траўмы, а таксама тэхнікам псіхаэмацыйнай гігіены і ўзаемнай псіхалагічнай падтрымкі.

Кіраванне траўмай – частка 1/4

Кіраванне траўмай – частка 2/4

Кіраванне траўмай – частка 3/4

Кіраванне траўмай – частка 4/4


Падобная тэматыка

[eun_cources parent=”240676″]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,