Беларусь: ЕС дадаў у санкцыйны спіс яшчэ 25 фізічных і 7 юрыдычных асобаў
27 сакавіка Рада Еўрапейскага саюзу прыняла рашэнне ўвесці абмежавальныя захады ў дачыненні да яшчэ 25 фізічных і 7 юрыдычных асобаў, адказных за руйнаванне дэмакратыі і вяршэнства права ў Беларусі, задзейнічаных у няспынных рэпрэсіях унутры краіны, у парушэнні правоў чалавека і ў ваенным супрацоўніцтва з Расіяй у падтрымку вайны супраць Украіны.
ЕС дадаў у спіс Цэнтральную выбарчую камісію (ЦВК) Беларусі, яе намесніка старшыні, сакратара і чальцоў. “ЦВК арганізавала прэзідэнцкія выбары 2025 года, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, праводзіліся ва ўмовах рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, а таксама ў парушэнне забавязанняў Беларусі ў рамках АБСЕ”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕС.
У спіс таксама патрапіў Алег Раманаў, старшыня найбуйнейшай палітычнай партыі, якая мае большасць месцаў у парламенце Беларусі.
У спісы таксама патрапілі дзевяць суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, тым самым беручы ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.
Акрамя таго, ЕС увёў абмежавальныя захады ў дачыненні да чальцоў Упраўлення справамі прэзідэнта – дзяржаўнай структуры ў Беларусі, падпарадкаванай непасрэдна Лукашэнку, якая прыносіць рэжыму і атрымлівае ад яго за гэта ільготы.
Пад санкцыі патрапілі іншыя кампаніі і бізнесмены, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і атрымліваюць ад яго выгаду, такія як ТАА “Рыдота”, якая спецыялізуецца на азартных гульнях у інтэрнэце, і яе асноўны акцыянер Дзмітры Шведка; РУП “Беларускія латарэі”, што кіруе латарэйным бізнесам у Беларусі, і яго дырэктар Мікалай Дзенісенка. Таксама ў спіс дадалі кампаніі, якія працуюць у ваенна-прамысловым комплексе Беларусі, а таксама іх топ-менеджараў: ААТ “Планар” і яго генеральны дырэктар Сяргей Авакаў; “Завод дакладнай электрамеханікі” і яго дырэктар Юры Чорны, а таксама ААТ “Інтэграл”.
Нарэшце, абмежавальныя захады былі ўведзеныя ў дачыненні да ТАА “Цыбулька-Бел”, аграфірмы, якая ў супрацоўніцтву з уладамі Беларусі выкарыстоўвала прымусовую працу зняволеных, што ёсць прамым парушэннем правоў чалавека.
У сукупнасці, абмежавальныя захады ЕС у дачыненні да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 310 фізічных і 46 юрыдычных асобаў. Актывы згаданых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадстаўляць ім сродкі. У адносінах да фізічных асобаў дадаткова ўводзіцца забарона на паездкі, што не дазваляе ім уязджаць на тэрыторыю ЕС або праязджаць транзітам праз яе.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]