Перайсці да асноўнага зместу
Беларусь: ЕС уключыў у спіс абмежавальных мер 26 фізічных і 2 юрыдычныя асобы ў сувязі зсітуацыяй ў краіне
[featured_image_copyright]
17 снежня, 2024

Беларусь: ЕС уключыў у спіс абмежавальных мер 26 фізічных і 2 юрыдычныя асобы ў сувязі зсітуацыяй ў краіне


16 снежня Савет ЕС вырашыў прыняць абмежавальныя меры ў дачыненні да яшчэ 26 фізічных і 2
юрыдычных асоб з Беларусі ў сувязі з сітуацыяй у краіне.

Абмежавальныя меры ўведзеныя ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў судовай галіны, а менавіта да суддзяў, што нясуць адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, бо выносілі палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку прысуды ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі сваё меркаванне супраць рэжыму Лукашэнкі, супраць сістэмы і жорсткасці беларускіх сілавых структур. Акрамя таго, абмежавальныя меры прынятыя ў дачыненні да кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў шэрагу папраўчых устаноў (турмаў і СІЗА), а таксама да начальніка медыцынскай часткі адной з такіх устаноў, дзе шэраг палітычных зняволеных сутыкаюцца са злоўжываннямі і нечалавечымі ўмовамі ўтрымання.

У сённяшнія спісы таксама ўключаныя асобы, што ў якасці ўладальнікаў бізнесу, саўладальнікаў,
партнёраў або ў складзе саветаў дырэктараў атрымлівалі выгаду ад рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку
праз прывілеі або перавагі, нададзеныя іх кампаніям рэжымам, і спрыялі абыходу санкцый ЕС.

Адна юрыдычная асоба, у дачыненні да якой прымененыя абмежавальныя меры – гэта беларуская
транспартна-складская кампанія ТАА «Влатэ Лагістык», якая валодае двума пунктамі афармлення на мяжы ЕС і Беларусі і мае значныя падатковыя перавагі і льготы ад рэжыму Лукашэнкі, разам яе
акцыянерамі Алегам Барабанавым, Алегам Герасімам, Алегам Пятровым, Дзмітрыем Замулевічам і Уладзімірам Аркадзевым.

Другая дададзеная ў санкцыйны спіс арганізацыя – гэта ТАА «Рузэкспедыцыя», беларуская кампанія, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму і спрыяе абыходу санкцый ЕС праз удзел у пастаўках аўтамабіляў, забароненых да продажу, пастаўкі, перадачы або экспарту з ЕС у Беларусь. «Рузэкспедыцыя» дададзеная да спіса разам з яе уладальнікам, Алегам Арловым.

Агулам абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 287 фізічных і39 юрыдычных асоб. Актывы тых, хто дададзены да cпіса сёння, падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена прадастаўляць ім сродкі. Фізічныя асобы таксама падпадаюць пад забарону на ўезд, якая не дазваляе ім уязджаць у краіны ЕС або праязджаць праз іх транзітам.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,