Беларусь: ЕС выказвае спачуванні ў сувязі са смерцю яшчэ аднаго палітвязня
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі выказала спачуванні ў сувязі са смерцю палітвязня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Паднябеннага.
Прадстаўніцтва ЕС апублікавала словы Аніты Хіпер, прэсавай сакратаркі па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС, якая сказала: “Смерць 36-гадовага Андрэя Паднябеннага стала дзявятай у ліку смерцяў палітычных зняволеных, што загінулі за кратамі з 2020 года. 1200 чалавек застаюцца ў зняволенні ў нечалавечых умовах”. Яна дадала: “Рэжым Лукашэнкі павінен несці адказнасць”.
Андрэй Паднябенны быў грамадзянінам Расіі, які з дзяцінства жыў у Беларусі. У 2022 годзе яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за меркаваную экстрэмісцкую дзейнасць. Памёр 3 верасня 2025 года ў Магілёўскай калоніі.
Даведацца больш
Допіс ад European Union in Belarus у Фэйсбуку
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]