ЕС, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Вялікабрытанія асудзілі фальшывыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Еўрапейскі саюз далучыўся да Аўстраліі, Канады, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі ў сваёй заяве з асуджэннем фальшывых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня і парушэнняў правоў чалавека, які працягвае здзяйсняць рэжым у Беларусі.
“Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ва ўмовах працяглых рэпрэсіяў, што характарызуюцца ўціскам грамадзянскай супольнасці, адвольнымі затрыманнямі і абмежаваннямі на сапраўдны ўдзел у палітычным жыцці”, – гаворыцца ў заяве, апублікаванай 27 студзеня.
Партнёры таксама асудзілі жахлівыя парушэнні правоў чалавека, якія працягвае здзяйсняць рэжым Лукашэнкі, і заклікалі вызваліць больш за 1250 палітычных вязняў, якіх па-ранейшаму несправядліва ўтрымліваюць у няволі.
“Мы заклікаем Беларусь прытрымлівацца сваіх міжнародных забавязанняў у галіне правоў чалавека і ў рамках АБСЕ ва ўсіх адносінах, у тым ліку аднавіць адкрытую грамадзянскую супольнасць, каб стварыць умовы для правядзення новых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі”, – адзначаецца ў заяве.
ЕС, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Вялікабрытанія таксама заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць імкненні беларускага народу да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.
Даведацца большПрэс-рэліз
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]