ЕС цалкам пакрые выдаткі на трансгранічныя праекты паміж краінамі ЕС, Малдовай і Украінай
Еўрапейская камісія будзе на 100% фінансаваць трансгранічныя праграмы з Украінай і Малдовай, каб дапамагчы рэалізаваць тыя праекты супрацоўніцтва, якія былі сарваныя ў выніку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Ад пачатку вайны ва Украіне Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі, Украінай і Малдовай сутыкнуліся з сур’ёзнымі збоямі. Прапанова мае вырашальнае значэнне для падтрымкі мясцовых школ, бальніц, сацыяльных службаў і ўстановаў (напрыклад, Выратавальны праект SOS на польска-ўкраінскай мяжы). Больш за тое, праекты з Украінай і Малдовай, накіраваныя на вырашэнне міграцыйных праблемаў, таксама будуць прымацца да разгляду рэтраактыўна пачынаючы з 24 лютага 2022 года, дня расійскага ўварвання.
Нарэшце, праекты трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, якія былі прыпыненыя пасля ўварвання, зараз могуць быць рэалізаваныя толькі з боку дзяржаваў-членаў ЕС.
Прапанова тычыцца трынаццаці трансгранічных і двух транснацыянальных праграмаў супрацоўніцтва паміж дзевяццю дзяржавамі-членамі ЕС, Украінай і Рэспублікай Малдова, з аднаго боку, і Расіяй і Беларуссю, з другога.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]