ЕС і Савет Еўропы: Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль захоўваецца смяротнае пакаранне
ЕС і Савет Еўропы заклікаюць да адмены смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах, ва ўсіх краінах, у тым ліку ў Беларусі.
У сумеснай заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕС і Генеральнага сакратара Савета Еўропы, апублікаванай 9 кастрычніка, у Еўрапейскі і Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, гаворыцца, што больш за дзве трэці ўсіх краін адмянілі смяротную кару ў заканадаўстве або на практыцы. У 2024 годзе рэкордная колькасць краін — 130 — прагаласавала за рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб мараторыі на прымяненне смяротнага пакарання.
Нягледзячы на ўзмацненне сусветнай тэндэнцыі ў падтрымку адмены смяротнага пакарання, смяротнае пакаранне ўсё яшчэ выконваецца ў некаторых краінах. Пяццю краінамі з найбольшай колькасцю пакаранняў смерцю ў 2024 годзе былі Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, Ірак і Емен. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль захоўваецца смяротнае пакаранне. Пакаранні смерцю працягваюць выконваць і ў Злучаных Штатах.
«Прыхільнікі смяротнага пакарання часта абгунтоўваюць сваю пазіцыю эфектам стрымлівання. Аднак даследаванні паслядоўна паказваюць, што ў дзяржавах, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне, узровень злачыннасці не ніжэйшы, чым у дзяржавах без яго. Смяротнае пакаранне таксама робіць незваротнымі судовыя памылкі і немагчымай любое выпраўленне і сацыяльную рэабілітацыю».
Савет Еўропы і ЕС будуць працягваць супрацьстаяць наратывам, якія прасоўваюць паўторнае ўвядзенне смяротнага пакарання, у тым ліку ў Еўропе, і спрыяць адкрытай і дэмакратычнай дыскусіі на шляху да яго поўнай адмены ва ўсіх частках свету.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]