ЕС ладзіць Дні Беларусі: дэмакратычная Беларусь і падтрымка ЕС беларускай культуры
З 9 па 13 снежня 2024 года Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам правядуць “Дні Беларусі” (#BelarusDays), серыю мерапрыемстваў у падтрымку беларускага народа напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў у студзені 2025 года. Праект таксама прымеркаваны да Дня правоў чалавека 10 снежня.
Мэта “Дзён Беларусі” – прадэманстраваць нязменнае заангажаванне ЕС на карысць беларускага народу і паказаць вынікі падтрымкі беларускай культуры з боку ЕС. Серыя мерапрыемстваў пройдзе разам з 4-й сустрэчай Кансультацыйнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. У праграме – музычная вечарына з удзелам высокіх гасцёў у культурным цэнтры Фляжы, канферэнцыя на высокім узроўні ў Еўрапарламенце, а таксама культурныя імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры, ідэнтычнасці, мове і спадчыне.
У “Днях Беларусі” возьме ўдзел шырокае кола зацікаўленых бакоў – прадстаўнікі інстытутаў ЕС, дыпламатычнага корпусу, дэпутаты Еўрапарламенту, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, НДА, больш за 100 беларусаў, прадстаўнікі аналітычных цэнтраў, СМІ і шырокай грамадскасці. Такая ўсёабдымная праграма забяспечыць пляцоўку для культурнага абмену, мастацкага выказвання і павышэння абазнанасці пра сітуацыю ў Беларусі.
Нароўні з палітычнымі сустрэчамі на высокім узроўні Еўрапейская камісія арганізуе культурныя імпрэзы, адкрытыя для грамадскасці. Для атрымання поўнай інфармацыі пра ўсе запланаваныя падзеі наведайце вэб-старонкі “Дзён Беларусі” па дадзенай спасылцы. Ніжэй – некаторыя з імпрэзаў, адкрытых для публікі:
Паказ фільму “Радзіма” (9 снежня, 19:00-21:00)
Месца правядзення: культурны цэнтр Фляжы (Flagey), Studio 5, Place Sainte Croix, Брусель
Паказ фільму “Радзіма” , створанага незалежнымі беларускімі рэжысёрамі Аляксандрам Міхалковічам і ГаннайБадзякай, з наступным абмеркаваннем з рэжысёрам і прадстаўніком анлайн-кінатэатру “VODBLISK”. Кінатэатр VODBLISK атрымлівае падтрымку двух фінансаваных ЕС праектаў – EU4Culture і ArtPower Belarus. Імпрэза арганізаваная Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы праекту EU4Culture (рэалізуецца кансорцыумам на чале з Гётэ-Інстытутам).
Інтэрактыўная выстава #Framed in Belarus (10 снежня, 17:30-19:00)
Месца правядзення: Місія Дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, БрусельНа выставе “Пераплеценыя прасторы” будзе прадстаўлены артыстычны праект #FramedinBelarus. Праз традыцыйную беларускую вышыўку, з чырвонай ніткай на белым фоне, праект паказвае кожнага несправядліва асуджанага ў Беларусі і адлюстроўвае важны перыяд беларускай гісторыі. Аўтары выставы правядуць наведвальнікаў у Місію дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, якая будзе трансфармаваная ў гонар беларускіх палітвязняў. Імпрэза арганізаваная Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы праекту EU4Culture (рэалізуецца кансорцыумам на чале з Гётэ-Інстытутам).
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]