Перайсці да асноўнага зместу
ЕС пра фіктыўныя выбары ў Беларусі: “ні свабодныя, ні справядлівыя”
[featured_image_copyright]
28 студзеня, 2025

ЕС пра фіктыўныя выбары ў Беларусі: “ні свабодныя, ні справядлівыя”


Еўрапейскі саюз заявіў у нядзелю, што так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не былі “ні свабоднымі, ні справядлівымі”

У заяве, апублікаванай учора, Высокі прадстаўнік ЕС Кая Калас і камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос заявілі, што народ Беларусі “заслугоўвае сапраўднага права голасу ў пытанні аб тым, хто кіруе яго краінай”

“Бязлітаснае і беспрэцэдэнтнае падаўленне правоў чалавека, абмежаванні палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці”, – заявілі яны. “Мы заклікаем рэжым неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных — больш за тысячу адвольна затрыманых, у тым ліку супрацоўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюзу”.

Кая Калас і Марта Кос таксама звярнулі ўвагу, што рашэнне рэжыму запрасіць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ўсяго за 10 дзён да выбараў пазбавіла гэты незалежны інстытут доступу да ключавых этапаў выбарчага працэсу. “Гэта яшчэ адзін доказ поўнай адсутнасці даверу да гэтых выбараў”, – гаворыцца ў заяве.

З гэтых прычын, а таксама ў сувязі з удзелам рэжыму Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны і яе гібрыдных атаках на суседзяў, ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя і мэтавыя меры супраць рэжыму, адначасова аказваючы фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным сілам Беларусі ў выгнанні, а таксама культуры Беларусі, заявілі Кая Калас і Марта Кос. “Як толькі Беларусь устане на шлях дэмакратычнага пераходу, ЕС гатовы падтрымаць краіну ў стабілізацыі яе эканомікі і рэфармаванні яе інстытутаў”, – падкрэслілі яны.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,