Перайсці да асноўнага зместу
ЕС заклікае ўлады Беларусі гарантаваць бяспеку былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў турме
[featured_image_copyright]
3 траўня, 2023

ЕС заклікае ўлады Беларусі гарантаваць бяспеку былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў турме


Еўрапейскі саюз заяўляе пра сваю занепакоенасць станам здароўя былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў турме і, як паведамляецца, быў шпіталізаваны са слядамі збіцця.  У сваёй заяве ЕС заклікае ўлады Беларусі “гарантаваць яго бяспеку, ажыццявіць неадкладны і належны медыцынскі агляд і аказанне дапамогі, а таксама прадставіць доступ да яго адвакатам і сваякам”.

“Амаль праз тры гады пасля сфальсіфікаваных выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, колькасць палітвязняў дасягнула амаль 1500 і працягвае расці,” – заявілі ў ЕС. Гэтая жахлівая лічба сведчыць пра пагаршэнне становішча з правамі чалавека ў краіне. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і змяшчаць людзей у жудасныя ўмовы ў турму, дзе ім угатаванае жорсткае абыходжанне і катаванні, у тым ліку для прымусу да публічнага пакаяння”.

Як сцвярджаецца ў заяве ЕС, некалькі палітычных зняволеных у апошні час былі шпіталізаваныя пасля таго, як, паводле паведамленняў, сталі аб’ектамі гвалту ў турме. 21 мая 2021 года Вітольд Ашурак памёр у турме.  ЕС зноў заклікаў да расследавання абставінаў і прычынаў яго смерці.

ЕС зноў заявіў аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі і ўсіх палітвязняў. 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,