EU4Belarus: актуальная інфармацыя пра супрацоўніцтва Беларусі з ЕС у адным месцы
Вы шукаеце самую свежую інфармацыю пра супрацоўніцтва ЕС з краінамі Усходняга партнёрства? Калі вы жывяце ў Беларусі або цікавіцеся ёю, вы можаце атрымаць доступ да актуальнай інфармацыі пра фінансаваныя ЕС праекты і праграмы для гэтай краіны, дзякуючы ўнікальнай інтэграванай анлайн-платформе EUDIGITOOL, распрацаванай і кіраванай праграмай ЕС “EU NEIGHBOURS east”. Сумарна, там змяшчаецца інфармацыя пра амаль тысячу праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца Еўрапейскім саюзам у шасці краінах Усходняга партнёрства.
EUDIGITOOL спалучае інфармацыю пра фінансаваныя ЕС праекты і дзейнасць у іх рамках, якая пасля наўпрост пераносіцца на сайт канкрэтнай краіны – eu4belarus.eu, – а таксама на асноўны сайт праграмы “EU NEIGHBOURS east” – euneighbourseast.eu.
Уся інфармацыя даступная як на мясцовай мове, так і на англійскай.
На сайце можна знайсці падрабязную інфармацыю пра кожны праект у вашай краіне, а таксама апошнія навіны праектаў, гісторыі поспеху і актуальныя магчымасці, а таксама ключавыя моманты ў адносінах і супрацоўніцтве паміж ЕС і вашай краінай.
Даведацца больш
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]