EU4Youth адмяняе конкурс грантавых заявак, каб сканцэнтравацца на наступствах вайны ва Украіне
Рэагуючы на працяг вайны ва Украіне праграма EU4Youth абвясціла, што вырашыла спыніць конкурс грантавых прапановаў “Фаза III EU4Youth – Занятасць моладзі і прадпрымальніцтва: садзейнічанне занятасці моладзі і сацыяльным зменам праз сацыяльнае прадпрымальніцтва“, абвешчаны 26 студзеня 2022 года і падоўжаны 3 сакавіка.
“Вайсковая агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, працяг вайны ў краіне і плыні бежанцаў радыкальна змянілі дэмаграфічную сітуацыю, сацыяльныя працэсы і рынак працы ва Украіне і іншых краінах Усходняга партнёрства”, – гаворыцца ў заяве ад імя праграмы. Неабходнасць задавальнення неадкладных патрэбаў, выкліканых вайной, і стварэнне патэнцыялу для рэагавання на крызісныя сітуацыі, у тым ліку для перакваліфікацыі, інтэграцыі на рынках працы і развіцця навыкаў прадпрымальніцтва, істотна паўплывалі на агульны кантэкст рэалізацыі Фазы III EU4Youth.
Каб адказаць на гэтыя выклікі, будуць адпаведным чынам перагледжаныя прыярытэты грантавай дапамогі, а таксама патрабаванні да кандыдатаў і працэдуры.
У залежнасці ад сітуацыі, плануецца, што дадатковая інфармацыя пра статус конкурсу грантавых прапановаў у рамках “Фазы III EU4Youth – Занятасць моладзі і прадпрымальніцтва: садзейнічанне занятасці моладзі і сацыяльным зменам праз сацыяльнае прадпрымальніцтва” будзе абвешчанай да канца красавіка.Усе, хто цікавіцца праграмай, і патэнцыйныя прэтэндэнты на грант, мусяць падпісацца на рассылку навінаў ад EU4Youth, каб быць у курсе апошніх абнаўленняў.
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]