Пазнаёмцеся з новымі “Пасламі еўрапейскай моладзі”
У мінулым месяцы праграма “EU NEIGHBOURS east” прыняла 657 новых маладых еўрапейскіх паслоў (YEAs), у выніку чаго іх сетка YEAs сумарна складаецца з 1162 актыўных YEAs. Самы час пазнаёміцца з імі!
У кожнага актыўнага Пасла еўрапейскай моладзі ёсць профіль са здымкам на сайце EU NEIGHBORS east, дзе пазначаныя яго імя, краіна паходжання і прафесія, а таксама ёсць кароткае апісанне, што адлюстроўвае яго досвед і інтарэсы.
Новыя YEAs ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў былі адабраныя сярод рэкордных 2126 заявак ад маладых кандыдатаў з краінаў Усходняга партнёрства, дзяржаваў-чальцоў ЕС і Вялікабрытаніі.
У выніку грунтоўнай працэдуры адбору і ацэнкі заявак былі адабраныя 74 новыя Паслы еўрапейскай моладзі з Арменіі, 114 з Азербайджану, 14 з Беларусі, 98 з Грузіі, 108 з Малдовы, 121 з Украіны і 128 з ЕС/Вялікабрытаніі.
Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтва ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.
У перыяд са студзеня па кастрычнік 2023 года Паслы еўрапейскай моладзі ўзялі ўдзел у 821 імпрэзах па ўсім рэгіёне і ў ЕС. Вочныя імпрэзы ў мінулым годзе ахапілі 52 000 чалавек, а ахоп у Інтэрнэце вырас да больш чым 3,8 мільёнаў.
Пазнаёмцеся з Пасламі еўрапейскай моладзі з:
Беларусі
Даведацца больш
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]