Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна пераходзіць у двухбаковы фармат: Беларусь можа далучыцца пазней
У фінансаванай ЕС Праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна паведамілі, што трансгранічнае супрацоўніцтва будзе працягнутае ў двухбаковым фармаце паміж Польшчай і Украінай.
“Палітычная сітуацыя ў Беларусі і сённяшні стан польска-беларускіх стасункаў робяць немагчымым працяг працы над трохбаковай праграмай. Тым не менш, мы хочам даць магчымасць польскім і ўкраінскім установам скарыстацца фондамі Interreg і як мага хутчэй рэалізаваць сумесныя праекты”, – сказаў прадстаўнік кіраўнічага органа Праграмы Яцэк Жалек. Ён дадаў, што праграма хоча падтрымліваць еўрапейскія перспектывы беларускага грамадства, “таму мы не выключаем, што Беларусь можа далучыцца да праграмы пазней”.
У бліжэйшы час будзе створаны двухбаковы Праграмны камітэт.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]