Перайсці да асноўнага зместу
Рэпрэсіі ў Беларусі павінны спыніцца, заявіў ЕС у гадавіну сфальсіфікаваных выбараў
[featured_image_copyright]
15 жніўня, 2025

Рэпрэсіі ў Беларусі павінны спыніцца, заявіў ЕС у гадавіну сфальсіфікаваных выбараў


Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца, заявілі 9 жніўня Высокі прадстаўнік ЕС Кая Калас і еўракамісар па палітыцы суседства Марта Кос з нагоды пятай гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 

“Сотні тысяч людзей мірна выступілі ў абарону дэмакратыі, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нядаўна вызваленыя палітычныя зняволеныя падзяліліся жахлівымі гісторыямі катаванняў. Некаторыя палітычныя зняволеныя выйшлі на волю, але больш як 1000 па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў жорсткіх умовах”, – гаворыцца ў заяве. 

Яны заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і распачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог. “Разгром грамадзянскай супольнасці, што працягваецца, павінны спыніцца. Беларусь таксама павінна спыніць падтрымку незаконнай вайны Расіі супраць Украіны”, – падкрэслілі яны.

У заяве гаворыцца, што ЕС выказвае поўную салідарнасць з беларускім народам: “Пачынаючы ад 2020 года ЕС мабілізаваў 170 мільёнаў еўра на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсіяў і будзе працягваць уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто падаўляе дэмакратыю і парушае правы чалавека”.

“ЕС будзе падтрымліваць народ Беларусі на яго шляху да дэмакратыі столькі, колькі спатрэбіцца”.

Даведацца больш

Заява 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,