Стыпендыі на 2025/27 гады ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства ў Тбілісі – тэрмін падачы заявак падоўжаны да 15 красавіка
Конкурс заявак на стыпендыйную праграму Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства на навучальныя гады 2025/2027 працягнуты да 15 красавіка. Прыём заявак праводзіцца праектам “Еўрапейская школы Усходняга партнёрства ў Грузіі” і “Новай школай” у Тбілісі, Грузія, пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу і праграмы Міжнароднага бакалаўрыяту.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце ад 16 да 17 гадоў па стане на 1 верасня 2025 года.
У выніку конкурсу будуць адабраныя да 25 студэнтаў, якія атрымаюць поўную стыпендыю для Еўрапейскай дыпломнай праграмы Міжнароднага бакалаўрыяту (МБ). Папярэднія выпускнікі праграмы працягнулі сваё навучанне ў такіх сферах, як эканоміка, біяхімічная інжынерыя, фізіка, сацыяльныя навукі, мастацтва і культура, камунікацыі і сродкі масавай інфармацыі, міжнародныя дачыненні і сусветная палітыкі, медыцына, права, гуманітарныя навукі і інфарматыка.
Стыпендыя ўключае плату за навучанне, пражыванне і харчаванне ў Тбілісі, паездкі ў абодва бакі паміж Тбілісі і месцам жыхарства сям’і падчас школьных канікулаў, мясцовы транспарт, медыцынскае страхаванне, навучальныя матэрыялы і экскурсіі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 красавіка.
Фінансаваная Еўрапейскім саюзам (ЕС) Праграма “Еўрапейская школы Усходняга партнёрства” мае на мэце спрыянне атрыманню сярэдняй адукацыі для вучняў з шасці краінаў Усходняга партнёрства. Праграма была паспяхова запушчаная ў 2018 годзе і праводзіцца ўжо шосты год.
Спіс стыпендыятаў на навучальны год 2025-2027 будзе абвешчаны ў другой палове чэрвеня 2025 года.
Даведацца больш:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]