Апытанне грамадскай думкі 2017: Рэгіянальны агляд
Праект EU NEIGHBOURS east у супрацоўніцтве з ACT LLC штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
Згодна з апытаннем 2017 года, амаль палова грамадзян краін Усходняга партнёрства (44%) маюць пазітыўнае стаўленне да Еўрапейскага саюза, і толькі 13% – негатыўнае. 61% лічаць, што адносіны паміж ЕС і іх краінай добрыя. Успрыманне ЕС у цэлым супадае з вынікамі мінулага года.
Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян краін Усходняга партнёрства аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:
- Агульныя ўяўленні аб ЕС
- Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
- Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
- Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
- Крыніцы інфармацыі
- Ацэнка па краіне і будучыя чаканні
Даклады па краінах і інфармацыйныя бюлетэні даступныя па спасылках:
Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, пераходзьце па спасылцы: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна.
Спампаваць
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]