3 ліпеня, 2019
Апытанне грамадскай думкі 2019: Беларусь
Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2019 годзе:
- 89% беларусаў маюць станоўчае ці нейтральнае ўяўленне пра Еўрапейскі саюз (ЕС), пры гэтым менш за 10% успрымаюць ЕС негатыўна.
- 62% беларусаў лічаць, што адносіны з ЕС добрыя — значны рост (+12%) у параўнанні з 2018 годам.
- 51% жыхароў Беларусі маюць давер да ЕС (рост на 4% у параўнанні з 2018 годам), што некалькі больш, чым узровень даверу да Еўразійскага эканамічнага саюза (48%).
- 37% беларусаў прызнаюць падтрымку ЕС, вызначаючы адукацыю (52%) і культуру (48%) у якасці двух асноўных напрамкаў дапамогі.
Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін–партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай.
Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2019 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут.
Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы.
Спампаваць
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]
[yea_euprojectshortlist]
ПА ТЭМЕ
[posts_by_post_tax]