Беларускія праваабаронцы і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыяўмовы
Праваабарончая арганізацыя Lawtrend правяла гэтае даследаванне з мэтай выявіць спецыфікупераследу праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак у Беларусі ў кантэксце рэалізацыі іміграмадзянскіх правоў у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэта дазволіла выявіць іпрааналізаваць на аснове гендэрнага падыходу канкрэтныя рызыкі, выклікі і парушэнні, з якімі янысутыкаюцца, каб зразумець і ўлічыць, як жанчыны, уцягнутыя ў грамадзянскую актыўнасць, пакутуюць у шырэйшых кантэкстах гвалту і дыскрымінацыі ў Беларусі, і, у сваю чаргу , садзейнічацьлепшай распрацоўцы стратэгій і механізмаў па абароне і падтрымцы беларускіх праваабаронцаў іграмадзянскіх актывістак.
Жанчыны-праваабаронцы і грамадзянскія актывісткі робяць свой унёсак у абарону і прасоўваннеправоў чалавека ў Беларусі, займаючыся не толькі гендэрнымі пытаннямі. Як і ўсе праваабаронцы, яны падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. Але пры гэтым яны сутыкаюцца з гендэрнымі праблемамі, бо іх пераследуюць не толькі з-за іх дзейнасці, але таксама з-за іх ідэнтычнасці. Дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын, уключаючы гендэрны гвалт, з’яўляецца праблемай беларускага грамадства. Палітычны крызіс і звязаныя з ім рэпрэсіі, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у значнай ступені закранулі жанчын-праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак, асабліва ў сувязі з рэалізацыяй імі правоў на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванне меркавання. Многія з іх падвергліся запалохванню, адвольнаму пазбаўленню волі, негуманнаму і зневажальнаму абыходжанню і да т.п.
Тое, што на жанчынах, як правіла, ляжыць асноўны клопат аб дзецях і састарэлых сваяках, робіць іх больш уразлівымі, у параўнанні з мужчынамі. Ліквідацыя арганізацый, мэтай якіх была абарона і прасоўванне правоў жанчын, стала адной з форм пераследу жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадзянскай супольнасці, і, акрамя таго, пазбавіла іх эфектыўнай магчымасці атрымаць дапамогу.
Lawtrend. 2023
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]