Беларускія жанчыны на шляху ў IT: міфы, страхі, перашкоды. Вынікі даследаванняў. Марына Ментусава
Дасьледаваньне, праведзенае Цэнтрам гендэрных дасьледаваньняў ЭГУ, зьяўляецца першай часткай вялікага дасьледаваньня гендэрнай няроўнасьці ў IT-сэктары. Гэта даследаванне дазваляе зарэгістраваць структурныя праблемы гендэрнага дысбалансу. Як і іншыя віды гендарнай дыскрымінацыі, недастатковая прадстаўленасць жанчын у беларускім ІТ мае інфраструктурныя і інстытуцыянальныя карані, якія звязаны не толькі непасрэдна з самой ІТ-сферай, але і з гендэрнай сацыялізацыяй, эканамічнай няроўнасцю, арганізацыяй адукацыйнага працэсу і г.д.
Сярод фактараў, якія ўплываюць на магчымасць жанчын дасягнуць поспеху ў IT-сферы, – гендэрныя стэрэатыпы (45% апытаных заявілі, што няўпэўненасць у сабе перашкаджае ім пайсці вучыцца на IT-спецыяльнасці прама цяпер); недахоп часу (гэты фактар уплывае на рашэнні, звязаныя з наведваннем спецыялізаваных курсаў, або немагчымасць працягнуць навучанне); эйджизм (амаль 80% апытаных – жанчыны 25-40 гадоў, але нават тыя, каму крыху за 30, задаюцца пытаннем, ці не позна пачынаць новую кар’еру); эканамічныя фактары (недахоп рэсурсаў для аплаты адукацыі). Даследаванне паказала, што 95% апытаных сутыкаліся са стэрэатыпамі аб здольнасцях жанчын».
Цэнтр гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў рамках праекта Women inTech, 2022, пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
Спампаваць
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]