Пералiк пытанняў па імплементацыі CEDAW у Беларусі
Гэты матэрыял быў падрыхтаваны Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і іншымі НДА для 83-й перадсесійнай рабочай групы Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і змяшчае інфармацыю па шырокаму колу пытанняў, звязаных з рэалізацыяй правоў жанчын і ў Беларусі.
На працягу 2021 года беларускія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, у тым ліку тыя, што займаліся абаронай і прасоўваннем правоў жанчын, падвяргаліся розным формам рэпрэсій: адміністрацыйнаму і крымінальнаму пераследу іх удзельніц, неабгрунтаваным запытам інфармацыі, праверкі, ператрусы, прымус да прыняцця рашэння аб самаліквідацыі, прымусовая ліквідацыя. Гэта негатыўна адбілася, у тым ліку, на абароне жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, на ўдзеле жанчын у грамадскім і палітычным жыцці.
Справаздача ўключае ў сябе наступныя раздзелы: Роўнасць і недыскрымінацыя, Доступ да правасуддзя, Нацыянальная праваабарончая ўстанова, Грамадзянская супольнасць, у тым ліку жанчыны-праваабаронцы, Стэрэатыпы, Гендэрны гвалт у дачыненні да жанчын, Удзел у палітычным і грамадскім жыцці, Адукацыя, Працаўладкаванне, Сэксуальныя дамаганні на працоўным месцы, Здароўе, Эканамічныя і сацыяльныя перавагі, Сельскія жанчыны, Жанчыны ў неспрыяльным становішчы.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт для 83-й перадсесійнай рабочай групы CEDAW, 2022
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]