Перайсці да асноўнага зместу
Шлях да выніку: ушанаванне пяці пакаленняў Сеткі выпускнікоў EU4Youth
[featured_image_copyright]
4 ліпеня, 2025

Шлях да выніку: ушанаванне пяці пакаленняў Сеткі выпускнікоў EU4Youth


Што будзе, калі моладзі даць пляцоўку і падтрымку дзеля ператварэння ідэй у дзеянні? З 2019 года Сетка выпускнікоў EU4Youth дапамагае юным праваднікам перамен трансфармаваць свае ідэі ў значныя для жыхароў рэгіёна Усходняга партнёрства вынікі.

Сетка выпускнікоў забяспечвае маладым людзям, скончыўшых праграмы, фінансаваныя ЕС, аснову, уключаючы фінансы, навыкі і ментарскую падтрымку, дзеля ажыццяўлення іх ініцыятыў. З моманту яе запуску больш за 340 выпускнікоў узначалілі больш за 190 праектаў, часцей за ўсё працуючы ў складзе каманд па асобных краінах. Увогуле ў гэтых праектах прынялі ўдзел больш за 3770 маладых людзей, большасць з якіх паходзяць з малазабяспечаных сямей. За кожнай лічбай хаваецца гісторыя аб энтузіязме і імкненні дамагчыся рэальных змяненняў для мясцовых супольнасцей.

Сетка выпускнікоў EU4Youth адзначае сваё пяцігоддзе, таму настаў час згадаць дасягненні яе выпускнікоў і трывалыя вынікі іх працы.  Як запускаюцца гэтыя шасці-васьмімесячныя ініцыятывы на чале з выпускнікамі? Усё пачынаецца з супольнасцей, якія выпускнікі абавязваюцца падтрымліваць.

Аналіз патрэбнасцей і генерацыя ідэй

Аснову кожнай ініцыятывы выпускнікоў складае асабісты досвед. Усе праекты адлюстроўваюць інтарэсы і ідэі выпускнікоў, але таксама і праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі і асабліва прадстаўнікі ўразлівых груп насельніцтва. Усе выпускнікі працуюць у шчыльным кантакце з маладымі людзьмі, якіх яны жадаюць падтрымаць, выкарыстоўваючы такія метады сумеснага праектавання, як эмпатычныя інтэрв’ю, інструменты нефармальнай адукацыі і назіранне. Яны распрацоўваюць ініцыятывы не толькі дзеля сваёй мэтавай аўдыторыі, але і разам з ёй.

Ключавым элементам гэтага працэсу з’яўляецца IdeaLab – штогадовае мерапрыемства, на якім збіраюцца разам выпускнікі са ўсяго рэгіёна, каб абменьвацца ідэямі, вучыцца ў ментараў і калег і сумесна распрацоўваць свае праекты. Як тлумачыць ментар Сеткі з Малдовы Ігар Чура, ментары стараюцца не прапаноўваць гатовыя мадэлі праектаў. Замест гэтага яны «рэкамендуюць удзельнікам ацаніць магчымасці, патрэбнасці інтарэсы сваёй супольнасці і на падставе гэтага распрацаваць свае ўласныя праекты». Менавіта такім чынам сетцы ўдалося стварыць такі шырокі спектр ініцыятыў.

Пераўтварэнне ідэй у вынікі

Праекты, запушчаныя выпускнікамі, адрозніваюцца адзін ад аднаго як па фармаце, так і па накіраванасці. Большасць ініцыятыў носяць адукацыйны характар, але яны таксама ўключаюць у сябе творчую дзейнасць і мерапрыемствы дзеля згуртавання супольнасці, такія як кіналекторыі, гульні, экскурсіі і мерапрыемствы на адкрытым паветры. Калі выпускнікі наважваюцца вырашаць больш складаныя задачы, такія як праца з мацярамі-адзіночкамі, уцягванне маладых людзей, што знаходзяцца ў зняволенні, або дзяцей з сіроцкіх прытулкаў, сродкі ўзаемадзеяння адаптуюцца з улікам гэтых асаблівых патрэбнасцей.

Большасці ініцыятыў Сеткі выпускнікоў EU4Youth падпадае пад адну з чатырох асноўных катэгорый, кожная з якіх адлюстроўвае разнастайныя інтарэсы і патрэбнасці маладых людзей у іх супольнасцях. Некаторыя, як, напрыклад, ініцыятыва Girl Power 2.0 у Грузіі ці Book Yourself у Азербайджане, накіраваны на развіццё навыкаў для будучыні, такіх як лідарскія і камунікатыўныя навыкі, а таксама лічбавая пісьменнасць. Мэта іншых – стварыць больш моцную супольнасць дзякуючы валанцёрскай працы, культурным мерапрыемствам і грамадзянскаму дыялогу. У Арменіі выпускнікі аб’ядналі маладых езідаў і армян дзеля садзейнічання ўзаемнаму разуменню і ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці.

Тэма грамадзянскай актыўнасці таксама пранізвае многія ініцыятывы, а выпускнікі дапамагаюць моладзі быць пачутай і асэнсавана ўдзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў. Украінскі праект «Моладзевы клуб» стварыў бяспечную прастору, дзе маладыя людзі могуць даведацца пра грамадзянскія працэсы і актыўна ўдзельнічаць у фармаванні сваіх супольнасцей. Нарэшце, некалькі ініцыятыў накіраваны на прасоўванне каштоўнасцей ЕС, уключаючы дэмакратыю, інклюзіўнасць, салідарнасць і ўмацаванне міру.

Адказныя за пераемнасць: выдатныя выпускнікі 

Многія выпускнікі павяртаюцца ў Сетку на другі год, каб пашырыць свой уплыў, паглыбіць лідарскія навыкі або працягнуць падтрымліваць сваю супольнасць. Большасць з іх цэняць прастору і падтрымку, што прадастаўляюцца дзеля ажыццяўлення новай ініцыятывы або прадаўжэння працы над дзейсным праектам з мэтай вывядзення яго на новы ўзровень. Працэнт тых, хто павярнуўся, адрозніваецца ў залежнасці ад краіны: у Арменіі і Азербайджане, напрыклад, больш паловы кожнай новай групы складаюць ранейшыя ўдзельнікі.

Некаторыя выпускнікі павяртаюцца ў новай ролі ментара, арганізуюць або праводзяць рэгіянальныя мерапрыемствы. Арчыл Цулая з Грузіі, які спачатку быў удзельнікам і пазней стаў ментарам, успамінае: «Для мяне Сетка выпускнікоў – гэта спосаб не губляць сувязь з людзьмі, ідэямі і досведам, якія дапамаглі мне развівацца. Гэта як мост, што злучае кропку, з якой мы пачалі шлях, з кропкай, да якой мы імкнёмся».

Дынамічная сістэма падтрымкі, якая пастаянна мяняецца

З самага пачатку сетка развівалася ў вельмі складаных умовах: пандэмія COVID-19, палітычныя і грамадскія хваляванні, узброеныя канфлікты паміж краінамі рэгіёна, поўнамаштабная вайна Расіі ва Украіне і іншыя рэгіянальныя і міравыя праблемы.

Аднак праграма здолела вытрываць гэты напор і прыстасавацца да сітуацыі. Выпускнікі і ментары хутка адаптаваліся і памянялі падыход там, дзе гэта патрабавалася, перавёўшы мерапрыемствы ў анлайн-фармат, паспрабаваўшы новыя інструменты, хутка вызначыўшы новыя патрэбнасці супольнасці або перазапусціўшы ініцыятывы з нуля, калі гэта было неабходна.  Адным з яскравых прыкладаў з’яўляецца ініцыятыва Sew to Survive ва Украіне, праект якой двое выпускнікоў пераасэнсавалі пасля пачатку вайны, даўшы маладым людзям больш магчымасцей падтрымліваць сваю супольнасць, адначасова набываючы практычныя навыкі.

Каардынатар Сеткі выпускнікоў Макс Піеўскі тлумачыць: «Устойлівасць Сеткі абумоўлена яе структурай: ментары выкарыстоўваюць індывідуальны падыход да кожнага падапечнага з улікам пэўных патрэбнасцей кожнай ініцыятывы, а выпускнікі, у сваю чаргу, знаходзяцца ў непасрэднай сувязі са сваімі супольнасцямі». Гэта закладвае моцны і надзейны падмурак для будучых дзеянняў і пераемнасці.

Трывалыя вынікі: шлях выпускнікоў пасля заканчэння праграмы

Для многіх выпускнікоў удзел у жыцці іх супольнасцей не заканчваецца разам з праграмай, а часта толькі пачынаецца. Былыя ўдзельнікі далучаюцца да мясцовых грамадскіх арганізацый (ГА), міжнародных сетак, фінансаваных ЕС схем мабільнасці. Яны таксама бяруць на сябе ролю лідараў, ментараў або працаўнікоў з моладдзю ў сферы адукацыі, у стыпендыяльных праграмах, у галіне палітыкі і ў моладзевых арганізацыях.

Так, выпускнік з Малдовы Крысціян Візір у дадзены момант узначальвае Нацыянальны савет моладзі Малдовы, а іншыя выпускнікі, як, напрыклад, Рыгор Рыня, займаюць розныя пасады ў Савеце. Рэзіда Рзаева запусціла ініцыятыву 100 Girls of Azerbaijan, якая атрымала нацыянальнае прызнанне, а таксама запрашэнне на такія міжнародныя мерапрыемствы, як Саміт па пытаннях трансфармацыі адукацыі  – 2022 сеткі ЮНЕСКА SDG4YOUTH, што яшчэ больш узмацніла яе ўплыў.

Уздзеянне Сеткі выходзіць за межы індывідуальнага развіцця, пракладваючы шлях да рэгіянальнага супрацоўніцтва і доўгатэрміновых партнёрскіх адносін. У Арменіі, напрыклад, Сетка ўмацавала мясцовыя сувязі і садзейнічала аб’яднанню намаганняў вакол ГА Uniting Bridge, якую ўзначальвае Размік Мнацаканян. Выпускніцы Анаіт Бабкенян і Крысцінэ Аганесян у далейшым разам з Размікам сталі працаваць над новымі ініцыятывамі, а некалькі іх калег далучыліся да ГА. «Для мяне, як для спецыяліста па працы з моладдзю і лідара грамадскай арганізацыі, роля Сеткі выпускнікоў EU4Youth выявілася вельмі важнай. Я сустрэў свайго ментара, набыў сяброў, якія сталі калегамі, і наладзіў партнёрскія адносіны, што дапамагаюць мне развівацца», –  сказаў Размік. 

Заглядваючы наперад

Апошні цыкл Сеткі ў межах праграмы EU4Youth стартаваў у кастрычніку 2024 года. Яго ўдзельнікамі сталі 60 матываваных людзей, якія пачалі рэалізоўваць свае ініцыятывы па працы з моладдзю ў 2025 годзе.  Заключнае мерапрыемства Сеткі выпускнікоў EU4Youth пройдзе ў перыяд з 12 па 14 ліпеня. Яно не толькі азнамянуе заканчэнне пятага цыкла, але і стане святкаваннем удзельнікаў усіх пяці цыклаў, іх дасягненняў і набытага досведу, а таксама сабярэ разам выпускнікоў і ментараў з рэгіёна Усходняга партнёрства.

Хоць Сетка выпускнікоў закрываецца, яе ўплыў захаваецца. Навыкі, грамадскія і партнёрскія сувязі, набытыя дзякуючы Сетцы, застануцца надоўга, паколькі выпускнікі працягваюць умацоўваць супольнасці ў рэгіёне і рабіць іх больш інклюзіўнымі.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[related_news]
[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,