EU4Belarus: Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах ЕС
Праграма ЕС “Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі” (EU4Belarus – SALT II) абвясціла конкурс заявак на атрыманне стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі ў выніку палітычнага крызісу ў Беларусі. Дзякуючы індывідуальным стыпендыям яны атрымаюць магчымасць працягнуць сваю дзейнасць у сферы вышэйшай адукацыі і бесперапыннага навучання ва ўніверсітэтах і навукова-даследчых інстытутах ЕС.
Конкурс адкрыты для грамадзянаў Беларусі, якія пражываюць у сваёй краіне, краіне ЕС або адной з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова, Украіна). У выпадку знаходжання за межамі Беларусі кандыдат/ка павінен(на) быў/ла пакінуць Беларусь не раней за жнівень 2020 года.
Заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія з’яўляюцца або былі выкладчыкамі/цамі ў ВНУ, а таксама супрацоўнікамі/цамі аналітычных цэнтраў і даследчых НДА, незалежным даследчыкам/цай або аспірантам/кай. Заяўнік/ца павінен/на прадэманстраваць, што ён/яна або блізкія чальцы сям’і знаходзіліся пад пагрозай, пацярпелі ад рэальнага пераследу/рэпрэсіяў або рызыкуюць патрапіць у небяспечную сітуацыю, абумоўленую палітычным крызісам, які пачаўся ў жніўні 2020 года.
Сума магчымага гранту можа быць роўнай ад 6,200 еўра (мінімум 100 каляндарных дзён) да 18,600 еўра (максімум 300 каляндарных дзён).
Пачатак стыпендыі: ад 28 красавіка 2025 года, завяршэнне – да 31 жніўня 2026 года.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 студзеня.
Праграма «Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі (EU4Belarus – SALT II)» фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Літоўскім цэнтральным агенцтвам па кіраванні праектамі (CPMA).
Даведацца больш:
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]