Набор на навучальны курс па кіраванні стрэсам для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці
Фінансаваны ЕС праект “Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства” ў партнёрстве з Платформай развіцця супольнасцяў (CDP) ладзіць у ліпені-лістападзе 2023 г. анлайн-курс “Кіраванне стрэсам для грамадзянскай супольнасці”.
Курс будзе адбывацца на працягу некалькі месяцаў і будзе спалучаць трэнінгі “ўжывую”, відэаўрокі, індывідуальны коўчынг і хатнія заданні. Курс змяшчае элемент “трэнінгу трэнераў”, таму чакаецца, што ўдзельнікі будуць выкарыстоўваць курс для развіцця ўласнай праграмы падтрымкі практыкі кіравання стрэсам.
Курс прызначаны для лідараў грамадзянскай супольнасці, менеджараў, каардынатараў праектаў і валанцёраў на перадавой, якія працуюць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), а таксама лідараў сацыяльных стартапаў, сацыяльных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе над прасоўваннем грамадзянскага ўдзелу.
У рамках курсу вывучацца правілы і інструменты кіравання стрэсам і аказання першай псіхалагічнай дапамогі, а таксама разглядаюцца прычыны стрэсу, яго сімптомы і стратэгіі пераадолення.
Курс праводзіцца на англійскай мове ў фармаце серыі zoom-семінараў раз на два тыдні для 20 адабраных удзельнікаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 чэрвеня.
Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства – гэта фінансаваны ЕС праект, які працуе з шасцю краінамі Усходняга партнёрства – Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай – з мэтай узмацнення ролі і нарошчвання патэнцыялу арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і актывістаў у гэтых краінах.
Даведацца больш:
Праект “Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]