Набор на ментарскую праграму Women in Tech – запрашаюць ўдзельніц і ментараў(ак) з Беларусі
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвясціў чацвёрты набор на бясплатную ментарскую праграму Women in Tech. Праграма будзе доўжыцца 12 тыдняў – з 3 чэрвеня па 25 жніўня.
Праграма скіраваная да жанчынаў з Беларусі, якія працуюць у сферы ІТ не менш за два гады і жадаюць зрабіць прарыў у сваёй кар’еры з дапамогай ментара(кі) і супольнасці.
Ментарская праграма ад Women in Tech дапаможа жанчынам, якія працуюць у ІТ, лепш зразумець свае кар’ерныя магчымасці, сфармуляваць мэты, распрацаваць канкрэтны план дзеянняў, атрымаць падтрымку супольнасці і знайсці новыя прафесійныя кантакты.
Падчас праграмы ўдзельніцы будуць працаваць з ментарам(кай), абменьвацца досведам і аказваць узаемную падтрымку адна адной у міні-групах, развіваць свае мяккія навыкі падчас семінараў, сустракацца з дасведчанымі спецыялістамі з сектару і браць удзел у нэтворкінгу паміж сябрамі супольнасці.
Праграма таксама запрашае ментараў(ак) – ІТ-спецыялістаў з Беларусі, якія маюць не менш за пяць гадоў досведу працы.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 траўня.
Праект Women in Tech рэалізуецца ў партнёрстве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу.
Даведацца больш
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]