Праграма “Камунікацыйныя лабараторыі” для беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі
Фінансаваны ЕС праект “Eastern Partnership Civil Society Facility” запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі, прыняць удзел у праграме Communication Labs (Comm.Labs) 2025 — спецыялізаванай праграме па ўзмацненні патэнцыялу, распрацаванай для падтрымкі ў стварэнні і рэалізацыі эфектыўных камунікацыйных кампаній.
Праграма Comm.Labs распрацавана, каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасці (АГС) палепшыць свае стратэгічныя камунікацыйныя навыкі, удасканаліць фармуляванне паведамленняў і запусціць эфектыўныя кампаніі, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем у грамадстве. Удзельнікі і ўдзельніцы Comm.Labs атрымаюць доступ да ментарства, экспертнай падтрымкі і рэсурсаў, якія дапамогуць ім узмацніць свой голас і садзейнічаць пазітыўным грамадскім зменам.
Да 10 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі і зарэгістраваны ў краінах ЕС або Усходняга партнёрства, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме Communication Labs са сваімі ідэямі камунікацыйных кампаній. Па выніках праграмы да 3 ідэй кампаній будуць адабраны для фінансавання ЕС (да 8 000 еўра). Фінансаванне прадугледжана на рэалізацыю і запуск кампаній.
Заяўкі на ўдзел у Communication Labs прымаюцца толькі на ангельскай мове. Перад падачай заяўкі ўважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове) і шаблонам Формы заяўкі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 7 красавіка.
Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года. Рэгістрацыя на інфармацыйную сесію па спасылцы.
Даведацца больш
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]