Прыём заявак на ўдзел у конкурсе European Heritage Awards/Europa Nostra Awards 2024 ужо адкрыты!
Еўрапейская камісія і яе праграма “Крэатыўная Еўропа” запрашаюць праекты ў галіне захавання культурнай спадчыны падаваць заяўкі на атрыманне самых прэстыжных узнагарод Еўропы – European Heritage Awards/Europa Nostra Awards 2024.
У гэтым годзе прэміі будуць уручацца ў пяці катэгорыях: захаванне і адаптаванае паўторнае выкарыстанне; даследаванні; адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і развіццё навыкаў; уцягванне грамадзянаў і павышэнне абазнанасці; і чэмпіёны па захаванні спадчыны.
Заяўкі могуць быць звязаныя з матэрыяльнай, нематэрыяльнай або лічбавай спадчынай рознага маштабу.
Будуць узнагароджаныя да 30 выбітных дасягненняў у сферы захавання спадчыны з усёй Еўропы. З іх да 5 пераможцаў атрымаюць Гран-пры з прэміяй у памеры 10 000 еўра. Такі ж грашовы прыз таксама дастанецца аднаму пераможцу прэміі “Выбар публікі” па выніках анлайн-галасавання.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе European Heritage Awards/Europa Nostra Awards могуць быць пададзеныя толькі з краін-удзельніц праграмы “Крэатыўная Еўропа”, у тым ліку з Арменіі, Грузіі і Украіны.
Працы, прадстаўленыя краінамі, якія належаць да Рады Еўропы, але не ўдзельнічаюць у праграме “Крэатыўная Еўропа”, маюць права толькі на атрыманне прэміяў Europa Nostra (Азербайджан, Беларусь і Рэспубліка Малдова), але яны могуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне Гран-пры.
Апошні тэрмін падачы заявак – 13 кастрычніка.
Europa Nostra правядзе два вэбінары “Як падрыхтаваць заяўку на прэмію European Heritage Awards/Europa Nostra Awards 2024 “(на тую ж тэму і з тым жа зместам) у наступныя даты:
- Серада, 30 жніўня 2023 года, з 17:00 да 18:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Рэгістрацыя тут
- Пятніца, 15 верасня 2023 года, з 10:00 да 11:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Рэгістрацыя тут
Вэбінары бясплатныя, але рэгістрацыя абавязковая.
Даведацца больш
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]