Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах ЕС
У рамках праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and
Training — Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі) ЕС
прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія
пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу з боку ўладаў.
Стыпендыя прызначаецца для акадэмічнага абмену, правядзення
даследавання або праходжання навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных
установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС.
Мэта конкурсу — падтрымаць беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў,
якія пацярпелі ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі. Праграма забяспечыць
ім доступ да ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў, якія базуюцца ў ЕС, праз
індывідуальныя стыпендыі. Так яны атрымаюць доступ да вышэйшай адукацыі і
магчымасцяў для навучання на працягу ўсяго жыцця ў адпаведнасці са стандартамі і
каштоўнасцямі ЕС.
Сума гранта стартуе ад 5 580 еўра (мінімум 3 месяцы) да 18 600 еўра (максімум
10 месяцаў).
Апошні тэрмін падачы заявак — 27 верасня.
Стыпендыі могуць пачынацца ад 16 снежня 2024 года і павінны быць
завершанымі да 31 кастрычніка 2025 года.
Даведацца больш
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]