Перайсці да асноўнага зместу
Women in Tech: новы набор для жанчынаў з Беларусі
10 верасня, 2024

Women in Tech: новы набор для жанчынаў з Беларусі


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, беларускі ўніверсітэт у выгнанні ў Вільні, абвясціў чацвёрты набор на сваю бясплатную ментарскую праграму “Women in Tech”. Праграма будзе доўжыцца 12 тыдняў, з 1 кастрычніка па 22 снежня.

Праграма скіраваная да жанчынаў з Беларусі, якія працуюць у сферы ІТ не менш за два гады і жадаюць зрабіць прарыў у сваёй кар’еры з дапамогай ментара(кі) і супольнасці аднадумцаў. 

Ментарская праграма ад “Women in Tech” дапаможа жанчынам, якія працуюць у ІТ, лепш зразумець свае кар’ерныя магчымасці, сфармуляваць мэты, распрацаваць канкрэтны план дзеянняў, атрымаць падтрымку супольнасці і знайсці новыя прафесійныя кантакты.

Падчас праграмы ўдзельніцы будуць працаваць з ментарам(кай), абменьвацца досведам і аказваць узаемную падтрымку адна адной у міні-групах, развіваць свае мяккія навыкі падчас семінараў, сустракацца з дасведчанымі спецыялістамі з сектару і браць удзел у нэтворкінгу паміж сябрамі супольнасці.

Праграма таксама запрашае ментараў(ак) – ІТ-спецыялістаў з Беларусі, якія маюць не менш за пяць гадоў досведу працы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 верасня.

Праект “Women in Tech” рэалізуецца ў партнёрстве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

15 верасня, 2024


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ

[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]


[yea_euprojectshortlist]

ПА ТЭМЕ

[posts_by_post_tax]

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,