Як палепшыць праектныя прапановы: серыя вэбінараў для АГС з краінаў Усходняга партнёрства
Фінансаваны ЕС “Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства” запрашае актывістаў або прадстаўнікоў арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства далучыцца да серыі вэбінараў па пытаннях павышэння кваліфікацыі ў распрацоўцы праектных прапановаў.
Міні-трэнінг анлайн складаецца з чатырох вэбінараў па адной гадзіне кожны, прысвечаных працэсу распрацоўкі праектнай прапановы, гатовай да фінансавання ЕС.
Падчас кожнага вэбінару вы таксама зможаце задаць эксперту любыя канкрэтныя пытанні, якія вас больш за ўсё хвалююць падчас распрацоўкі праектнай прапановы.
Вэбінары запланаваныя на 13, 15, 17 і 20 траўня, з 13:00-14:00 (цэнтральнаеўрапейскі час – Брусель).
Вэбінары будуць праводзіцца ў Zoom на англійскай мове, і для ўсіх 4 вэбінараў патрабуецца толькі адна рэгістрацыя (спасылка на рэгістрацыю ў Zoom).
Даведацца больш
ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:
САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ
[popular_posts columns_xl=”4″ columns_l=”4″ columns_m=”3″]