Перайсці да асноўнага зместу

Палітыка ЕС


Еўрапейская палітыка добрасуседства (ЕПД) рэгулюе стасункі ЕС з 16 найблізкімі ўсходнімі і паўднёвымі суседзямі ЕС.

Усходняе партнёрства

Усходняе партнёрства (УП) – гэта адмысловае ўсходняе вымярэнне ЕПД, якое было запушчанае ў 2009 годзе. Мэта партнёрства – умацаванне і паглыбленне палітычных і эканамічных стасункаў паміж Еўрапейскім Саюзам, яго дзяржавамі-членамі і шасцю краінамі-партнёрамі з Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна

Новы парадак дня на перыяд пасля 2020 года

На працягу многіх гадоў УП гуляла важную ролю ў збліжэнні ЕС і яго краін-партнёраў. У лістападзе 2017 года на саміце Усходняга партнёрства быў замацаваны новы падыход з прыняццем агульнай праграмы рэформаў пад назвай «20 ключавых вынікаў да 2020 года». Гэты амбіцыйны план работы быў накіраваны на дасягненне адчувальных вынікаў на месцах і паляпшэнне жыцця людзей у чатырох асноўных галінах палітыкі: (1) больш моцная эканомікі; (2) больш эфектыўнае кіраванне; (3) больш моцная ўзаемасувязь; і (4) больш моцнае грамадства, а таксама на дасягненне мэтавых паказчыкаў па скразных пытаннях гендарнай палітыкі, развіцця грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і стратэгічнае інфармаванне.

Праца над наступным парадкам дня пачалася ў 2019 годзе з шырокіх і ўсёабдымных кансультацыяў. Выніковыя https://www.eeas.europa.eu/eeas/joint-communication-eastern-partnership-policy-beyond-2020-reinforcing-resilience-%E2%80%93-eastern_en?page_lang=be і Заключэнні Рады міністраў адносна палітыкі Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года зацвердзілі новы парадак дня партнёрства вакол наступных пяці доўгатэрміновых палітычных мэтаў:

  • разам дзеля стварэння жыццяздольнай, устойлівай і інтэграванай эканомікі;
  • разам дзеля падсправаздачных дзяржаўных інстытутаў, вяршэнства права і бяспекі;
  • разам дзеля экалагічнай і кліматычнай устойлівасці;
  • разам для ўстойлівай лічбавай трансфармацыі;
  • разам дзеля ўстойлівага, справядлівага і інклюзіўнага грамадства.

Гэты новы парадак дня, акрэслены ў Сумесным працоўным дакуменце “Аднаўленне, Устойлівасць і Рэформы: прыярытэты Усходняга партнёрства пасля 2020 года”, прынятым у ліпені 2021 года. Ён складаецца з двух асноўных кампанентаў: інвестыцыі, якія будуць абапірацца на інвестыцыйна-эканамічны план у памеры 2,3 мільярда еўра ў выглядзе грантаў, змешанага фінансавання і гарантыяў з патэнцыялам мабілізацыі да 17 мільярдаў еўра дзяржаўных і прыватных інвестыцыяў. План змяшчае набор флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў і кампанент, звязаны з кіраваннем, каб замацаваць і зрабіць устойлівымі інвестыцыі, а таксама спрыяць пабудове ўстойлівага і справядлівага грамадства, дзе нікога не пакідаюць на ўзбочыне.

Па стане на 1 студзеня 2025 года агульная сума ў памеры € 14,5 млрд еўра была мабілізаваная за кошт двухбаковых і рэгіянальных грантаў, змешанага фінансавання і гарантыяў. Мабілізаваныя фонды забяспечваюць падтрымку дзяржаўных і прыватных інвестыцыяў у галіне транспарту і энергетыкі, доступу да фінансаў для мікра-, малога і сярэдняга бізнесу, экалагічнай устойлівасці, лічбавай трансфармацыі, аховы здароўя і развіцця чалавечага капіталу.інансавання і гарантый з патэнцыялам мабілізацыі да 17 мільярдаў еўра дзяржаўных і прыватных інвестыцый. План змяшчае набор флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў і кампанент, звязаны з кіраваннем, каб замацаваць і зрабіць устойлівымі інвестыцыі, а таксама спрыяць пабудове ўстойлівага і справядлівага грамадства, дзе нікога не пакідаюць на ўзбочыне.

Дзесяць галоўных мэтаў да 2025 года

У рамках парадку дня для будучых прыярытэтных дзеянняў былі вызначаныя дзесяць галоўных мэтаў да 2025 года:

  1. Інвестыцыі ў канкурэнтаздольную і інавацыйную эканоміку – падтрымка 500.000 МСП
  2. Інвестыцыі ва ўмацаванне прававой дзяржавы – усе высокапастаўленыя чыноўнікі дэкларуюць свае эканамічныя актывы, іх дэкларацыі падлягаюць праверцы.
  3. Інвестыцыі ва ўстойлівыя і «разумныя» камунікацыі – будаўніцтва і мадэрнізацыя 3.000 км асноўных аўтамабільных дарог і чыгункі
  4. Інвестыцыі ў чалавечы капітал і грамадства ведаў – 70.000 магчымасцяў індывідуальнай мабільнасці для студэнтаў і выкладчыкаў, даследчыкаў, моладзі і моладзевых работнікаў
  5. Інвестыцыі ў бяспеку і кіберустойлівасць – узмацненне сістэмы выяўлення і ліквідацыі гібрыдных пагрозаў; умацаванне патэнцыялу партнёраў у сферы кіберустойлівасці і барацьбы з кіберзлачыннасцю
  6. Інвестыцыі ва ўстойлівую энергетыку – 250.000 хатніх гаспадарак скароцяць спажыванне энергіі як мінімум на 20%
  7.  Інвестыцыі ў навакольнае асяроддзе і клімат – яшчэ 3 млн чалавек атрымаюць бяспечнае водазабеспячэнне; кантроль якасці паветра палепшыцца ў 300 гарадах
  8.  Інвестыцыі ва ўстойлівасць аховы здароўя – вакцынацыя 850.000 медыкаў, а таксама паляпшэнне ўмоваў іх працы, удасканаленне абсталявання і тэрапеўтычных сродкаў
  9. Інвестыцыі ў інклюзіўнае, гендарна раўнапраўнае і разнастайнае грамадства і стратэгічныя камунікацыі – падтрымка 2.500 мясцовых арганізацый грамадзянскай супольнасці, 120 незалежных СМІ і 2000 журналістаў
  10. Інвестыцыі ў лічбавую трансфармацыю – 80% хатніх гаспадарак маюць недарагі доступ да высакахуткаснага інтэрнэту

Цяперашнія прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва

2025-2027

Апошнія некалькі гадоў спрычыніліся да велізарных шокаў і выклікаў для рэгіёне Ўсходняга паркнёрства ЕС. Украіна апынулася на перадавой лініі наўпроставых ваенных і гібрыдных нападаў Расіі, у той час як рэгіён мусіць змагацца з наступствамі кардынальных зменаў геапалітычнай рэальнасці. У гэтым кантэксце гнуткія рамкі палітыкі Усходняга партнёрства дазваляюць падтрымліваць крытычныя рэформы, умацоўваць устойлівасць інстытутаў і грамадства, адначасова падтрымліваючы ўсе зацікаўленыя бакі па-за межамі кадрам чыста міжурадавых дачыненняў.

Усе краіны Усходняга партнёрства, Арменія, Азербайджан, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна і грамадзянская супольнасць Беларусі працягваюць карыстацца палітычнай базай Усходняга партнёрства, нягледзячы на розныя шляхі і амбіцыі што да дачыненняў з ЕС. УП будзе працягваць падтрымліваць Украіну і Малдову, а таксама Грузію, калі краіна вернецца на шлях збліжэння з ЕС і правядзе дэмакратычныя, зразумелыя і ўстойлівыя рэформы.

У перспектыве, асноўныя прынцыпы УП – абумоўленасці, інклюзіўнасці і дыферэнцыяцыі, – а таксама падыход “больш за больш” застануцца актуальнымі. Дэмакратыя, правы чалавека, асновы і вяршэнства права працягваюць заставацца краевугольным каменем палітыкі Усходняга партнёрства. 

Каб адказаць на бягучыя праблемы, сярэднетэрміновы парадак дня палітыкі Усходняга партнёрства быў адаптаваны і ўзмоцнены ў ключавых тэматычных сферах:

  • Як дапаўненне да працэсу пашырэння, УП эфектыўна падтрымлівае Украіну і Малдову, а таксама Грузію, калі апошняя вернецца на шлях збліжэння з ЕС і прыме дэмакратычныя, зразумелыя і ўстойлівыя рэформы ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі еўрапейскай інтэграцыі, на іх шляху да ўступлення ў ЕС, а таксама працягвае падтрымку зацікаўленых у рэформах партнёраў у адпаведнасці са стандартамі ЕС, асабліва ў сферах, звязаных з вяршэнствам закону і асноўнымі правамі;
  • Узмоцнены парадак дня рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, дэмакратычнай і агульнаграмадскай устойлівасці, каб дапамагчы супрацьстаяць нарастальнаму ўзроўню гібрыдных пагрозаў і дэзынфармацыі ў рэгіёне;
  • Спрыянне сацыяльна-эканамічнага развіццю, пераход да зялёнай эканомікі і рэгіянальная інтэграцыя і транспартнае спалучэнне для садзейнічання доўгатэрміновай трансфармацыі павінны быць у аснове інвестыцыяў ЕС праз Global Gateway (Глабальны шлюз) і Эканамічна-інвестыцыйны план Усходняга партнёрства
  • Узмацненне ўзаемадзеяння з моладдзю і грамадзянскай супольнасцю, у тым ліку праваабаронцамі ўнутры краінаў і ў выгнанні.

Пашырэнне

У цяперашні час тры ўсходнееўрапейскія краіны-партнёры (Украіна, Малдова і Грузія) знаходзяцца ў працэсе ўступлення ў ЕС.

Далучэнне да ЕС – гэта працэс, які ўлічвае дасягнуты прагрэс. Каб стаць дзяржавай-чальцом ЕС, кожная краіна павінна выконваць адны і тыя ж ўмовы і здзяйсняць адны і тыя ж крокі.

Украіна падала заяўку на далучэнне да ЕС 28 лютага 2022 года, а адразу пасля – 3 сакавіка – Грузія і Рэспубліка Малдова. У чэрвені 2022 года Еўрапейская рада надала Малдове і Украіне статус краіны-кандыдата і прызнала еўрапейскую перспектыву Грузіі. У снежні наступнага года Еўрапейскі рада вырашыў адкрыць поўнафарматныя перамовы аб далучэнні з Малдовай і Украінай і надала Грузіі статус краіны-кандыдата. Аднак у чэрвені 2024 года Еўрапейскі рада палічыла, што кірунак дзеянняў грузінскага ўрада паставіў пад пагрозу шлях краіны ў ЕС, што прывяло да спынення працэсу далучэння.

Дадатковая інфармацыя

УП: Рада Еўрапейскага Саюзу

УП: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў

УП: Генеральны дырэктарат па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,