#strongertogether
Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджанe, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтву ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.
ПАЗНАЁМЦЕСЯ З НАШЫМІ ПАСЛАМІ
Ініцыятыва YEAs была заснаваная ў чэрвені 2016 года ў рамках праекту “EU NEIGHBOURS east”і на сённяшні дзень у ёй узялі ўдзел больш за 1700 маладых людзей з больш чым 30 розных краінаў.
ЧАСТА ЗАДАВАНЫЯ ПЫТАННІ
- Вы – грамадзянін(ка) адной з дзяржаваў-членаў ЕС, Вялікабрытаніі або шасці краінаў Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна).
- Вам ад 16 да 26 гадоў.
- У вас добры ўзровень англійскай мовы.
- Вы цікавіцеся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства.
- Вы цікавіцеся публічнай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовыя дзяліцца ведамі, досведам і інфармацыяй з аднагодкамі і шырокай аўдыторыяй.
- Вы зацікаўленыя ў садзейнічанні развіццю вашай супольнасці і краіны
- Вас цікавіць валанцёрская дзейнасць, вы гатовыя прысвяціць дастаткова часу грамадзянскай актыўнасці.
Пасля завяршэння прыёму заявак неабходна выканаць яшчэ некалькі крокаў, якія патрабуюць дадатковых намаганняў ад кандыдатаў. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе, пасля чаго кандыдатам, якія паспяхова прайшлі сумоўе, будзе прапанавана падаць дадатковую інфармацыю (напрыклад, дадаць здымак да свайго профілю, падпісаць форму згоды, распрацаваць апісанне профілю на вэб-сайце і т .д.). І ў якасці апошняга кроку іх профілі будуць адпраўленыя на далейшае зацвярджэнне (для інстытуцыйных зацікаўленых бакоў). Увесь працэс ад моманту спынення прыёму заявак да атрымання канчатковых вынікаў займае прыкладна восем тыдняў.
Ініцыятыва YEAs мае праактыўны характар. Будзе адабрана столькі кандыдатаў, якія прадэманструюць сваю зацікаўленасць, імпэт ды актыўнасць і пройдуць усе неабходныя этапы.
Калі вам споўніцца 16 гадоў на працягу аднаго месяца з моманту выказвання вашай зацікаўленасці ў тым, каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі, вы можаце падаваць сваю заяўку. Калі ласка, звярніце ўвагу, што адабраныя кандыдаты ва ўзросце 16-17 гадоў будуць мець толькі права на ўдзел у анлайн-мерапрыемствах і мясцовых імпрэзах на тэрыторыі сваіх краінаў, але не на міжнародныя паездкі.
Так, можна падаваць заяўку, калі на момант заканчэння падачы заявак 3 лістапада 2025 года. не споўнілася 27 гадоў.
Адным з вызначальных рысаў гэтай ініцыятывы з’яўляецца яе арыентаваны на моладзь падыход праз сетку YEAs, якія маюць аналагічны ўзроставы дыяпазон. Ад самага пачатку ініцыятыва YEAs была распрацаваная для моладзі ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў, і большасць нашых дзеянняў па грамадзянскай актыўнасці арыентаваныя на моладзь у гэтым узроставым дыяпазоне. Пасля таго, як Паслам еўрапейскай моладзі спаўняецца 27 гадоў, яны перастаюць імі быць і таму больш не могуць браць удзел у праграме і, такім чынам, не могуць удзельнічаць/арганізоўваць якія-небудзь мерапрыемствы па грамадзянскай дзейнасці ці ўдзельнічаць у міжнародных імпрэзах у рамках праграмы. Яны таксама будуць выдаленыя з афіцыйных рассылак і адпаведных чатаў. Тым не менш, кожны, незалежна ад яго ўзросту, мае магчымасць працягваць падтрымліваць ініцыятыву ў новай ролі, стаўшы ментарам або трэнерам. Каманда праекту “Усходняе суседства ЕС” і нацыянальныя каардынатары Паслоў еўрапейскай моладзі абмяркоўваюць гэтыя магчымасці з патэнцыяльнымі кандыдатамі на індывідуальнай аснове. Мы робім гэта, каб захаваць агульны характар гэтай ініцыятывы і прапанаваць досвед Пасла еўрапейскай моладзі як мага большай колькасці маладых людзей па ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства, у ЕС і Вялікабрытаніі. Праграма і ініцыятыва Паслоў еўрапейскай моладзі будуць працягваць падтрымліваць сувязь з былымі ўдзельнікамі ў іх будучых пачынаннях у якасці маладых спецыялістаў і лідараў сваіх супольнасцяў.
- Просім звярнуць увагу, што любыя мерапрыемствы і дзеянні праводзяцца на добраахвотнай аснове і не звязаныя з якой-небудзь аплатай або пасадай. Мы ўсведамляем, што вы, магчыма, вучыцеся або працуеце, таму ініцыятыва YEAs была распрацаваная, каб быць гнуткай.
- Просім звярнуць увагу, што для ўдзелу ў мерапрыемствах, звязанымі паездкамі за мяжу, вам павінна быць 18 гадоў. Адабраныя кандыдаты ва ўзросце ад 16 да 17 гадоў будуць мець права толькі на ўдзел у анлайн-мерапрыемствах і мясцовых імпрэзах на тэрыторыі сваіх краін.
- Просім звярнуць увагу, што Паслы еўрапейскай моладзі – гэта інклюзіўная ініцыятыва, якая базуецца на прынцыпе разнастайнасці. Запрашаем падаваць заяўкі маладых людзей, што прадстаўляюць усе пласты грамадства.
- “Паслы еўрапейскай моладзі” – непалітычная ініцыятыва. Думкі, выказаныя асабіста “Пасламі еўрапейскай моладзі”, не адлюстроўваюць агульнага меркавання ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі”, праграмы “Усходняе суседства ЕС” або любых іншых інстытутаў ці агенцтваў ЕС.
Інфармацыя датычная Паслоў еўрапейскай моладзі(YEAs):
- Агульная інфармацыя: yeas@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў Арменіі: armenia@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў Азербайджане: azerbaijan@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў Беларусі: belarus@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў Грузіі: georgia@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў Малдове: moldova@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ва Украіне: ukraine@euneighbourseast.eu
- Паслы еўрапейскай моладзі ў дзяржавах-членах ЕС: eu@euneighbourseast.eu
ЯК Я МАГУ СТАЦЬ ПАСЛОМ ЕЎРАПЕЙСКАЙ МОЛАДЗІ?
Вы:
- з’яўляецеся грамадзянінам адной з дзяржаваў-членаў ЕС, Вялікабрытаніі або шасці ўсходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны);
- ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў;
- з добрым узроўнем англійскай мовы;
- цікавіцеся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і вашай краінай
- цікавіцеся публічнай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовыя дзяліцца ведамі, досведам і інфармацыяй;
- зацікаўленыя ў садзейнічанні развіццю вашай супольнасці і краіны
- зацікаўленыя ў валанцёрскай дзейнасці і гатовыя прысвяціць дастаткова часу грамадзянскай актыўнасці?
Калі так, запрашаем падпісацца на нашу рассылку з навінамі і чакаць абвяшчэння штогадовага восеньскага набору ў верасні!