Рэгіянальная камунікацыйная праграма ЕС для ўсходніх краін-суседзяў "Усходняе Суседства ЕС ('EUNEIGHBOURS east')
Апісанне
Рэгіянальная камунікацыйная праграма (EUNEIGHBOURS east) рэалізуецца ў адпаведнасці з адноўленай камунікацыйнай стратэгіяй, распрацаванай сумесна Генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST) і Аператыўнай працоўнай групай па стратэгічным камунікаванні Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS). Яна накіраваная на ўзмацненне дзеянняў у сферы стратэгічнага камунікавання, паляпшэнне разумення ЕС і яго палітыкі грамадскасцю і павышэнне ўстойлівасці грамадства да дэзынфармацыі ў ЕС і яго ўсходніх суседзях.
Канкрэтная мэта
- палепшыць успрыманне Еўрапейскага саюза і ягонай актыўнай ролі ў краінах Усходняга партнёрства за кошт прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў дэмакратыі, супрацоўніцтва і міжнароднай салідарнасці;
- інфармаваць грамадзян краін Усходняга партнёрства пра плён супрацоўніцтва, падаючы канкрэтныя факты і чалавечыя гісторыі, якія пакажуць, як дзейнасць ЕС паляпшае штодзённае жыццё людзей у іх краінах;
- спрыяць пазітыўнаму грамадскаму абмеркаванню ролі ЕС і яго супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства, а таксама наладзіць узаемадзеянне з моладдзю, СМІ, няўрадавымі арганізацыямі, навуковай і прафесійнай супольнасцю і нацыянальнымі органамі ўлады, каб максімальна ахапіць аўдыторыю ў рэгіёне;
- ацэньваць узровень падтрымкі і рабіць маніторынг грамадскага ўспрымання ЕС у краінах Усходняга партнёрства;
- спрыяць барацьбе з дэзынфармацыяй і павышаць інфармацыйную ўстойлівасць у рэгіёне;
- стварыць і падтрымаць у грамадстве імкненне і попыт на структурныя рэформы (у тым ліку ў сістэме кіравання, прававой і судовай сістэмах, у сферы барацьбы з карупцыяй);
- стварыць ва ўспрыманні грамадзян устойлівую сувязь паміж рэформамі і адчувальнымі паляпшэннямі ў штодзённым жыцці.

Чаканыя вынікі
- абазнанасць жыхароў краін Усходняга партнёрства ў палітыцы ЕС і прадугледжаных ёю праграмах развіцця;
- ахоп інфармацыяй, звязанай з ЕС (навіны, магчымасці і гісторыі поспеху з краін Усходняга партнёрства), максімальнай аўдыторыі праз эфектыўную анлайн-платформу і іншыя каналы;
- актыўны дыялог паміж маладымі людзьмі з ЕС і краін Усходняга партнёрства з дапамогай уплывовай сеткі Паслоў еўрапейскай моладзі;
- разнастайныя магчымасці для інфармавання дзякуючы лічбавай інфраструктурыі і камунікацыйнай стратэгіі;
- эфектыўнае супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і праектамі для прасоўвання ЕС у краінах Усходняга партнёрства;
- развітая сетка медыйных і немедыйных партнёраў, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра ЕС і яго каштоўнасці;
- глыбокае разуменне, якое стаўленне да ЕС у краінах Усходняга партнёрства, з дапамогай рэгулярных колькасных і якасных апытанняў.

Дакументы па праекце
Карта праекта
Фотагалерэя
Euro Marathon in Moldovan capital- September 2024
EuroSchool 2024 in Azerbaijan- August 2024
#ShapeYourFuture- Influencers' trip to Latvia and Czech Republic- June 2024
Pedaling into Europe Day - May 2024
#FeelTheEuroVibe - May 2024
LevelUp! event in Brussels- April 2024
2023 Europe Days in Brussels
Відэа
#InvestInWomen Launch video
Voices of Ukrainian Young European Ambassadors
Welcome to the Star Quest - #ShapeYourFuture
Feel the #EuroVibe - wrap-up video
Save Energy with Ozzy's Tips
Young European Ambassadors in Science- March 2023
Earth Day 2023
#StandWithUkraine - One Year On
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое пашырае магчымасціПадраздзел:
Камунікаванне і падтрымка сродкаў масавай інфармацыіТэмы:
Камунікацыя, СМІКраіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, УкраїнаСтатус праекта:
ПрацягваеццаДата пачатку:
08.12.2020Дата заканчэння:
31.12.2026Сайт:
www.euneighbourseast.euСацыяльныя веткі:
https://www.instagram.com/euneighbourseast/https://www.facebook.com/euneighbourseast/
https://www.flickr.com/people/euneighbours-east/
https://vimeo.com/euneighbourseast
https://www.youtube.com/@EUNEIGHBOURSeast
Нумар праекта ЕС:
420-847