Перайсці да асноўнага зместу

Рэгіянальны механізм развіцця грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства (Eastern Partnership Civil Society Facility)

Апісанне
Праект Еўрапейскага саюзу «Рэгіянальны механізм развіцця грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства» садзейнічае ўзмацненню ролі і павышэнню патэнцыялу грамадзянскай супольнасці ў шасці краінах Усходняга партнёрства.

Праект прапануе актывістам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства наступныя магчымасці:
- Навучанне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
- Штогадовыя хакатоны грамадзянскай супольнасці для распрацоўкі новых ідэй і інструментаў, прызначаных для забеспячэння празрыстасці, падсправаздачнасці і ўдзелу.
- Стыпендыяльная праграма (Civil Society Fellowships) для 240 актывістаў грамадзянскай супольнасці.
- Удзел прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў рэгіянальных і міжнародных мерапрыемствах.
- Нетворкінг паміж прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і падтрымка адпаведных ініцыятыў.
- Інфармацыйныя кампаніі для павышэння дасведчанасці грамадскасці аб рабоце грамадзянскіх арганізацый.
- Правядзенне даследаванняў па пытаннях грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне (на запыт ЕС).
Канкрэтная мэта
Праект накіраваны на ўзмацненне партысіпатыўнай і інклюзіўнай дэмакратыі ў краінах Усходняга партнёрства.

Мэта праекта – умацаванне ролі і павышэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці і актывістаў у краінах Усходняга партнёрства з мэтай актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы заканадаўства і палітычным дыялогу, прасоўванні рэформ і падсправаздачнасці дзяржавы, развіцці мясцовай дэмакратыі і ўцягванні грамадзян у грамадскае абмеркаванне.
Чаканыя вынікі
- Павышэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці і актывістаў з краін Усходняга партнёрства для ўдзелу ў распрацоўцы заканадаўства і палітычным дыялогу.
- Павышэнне падсправаздачнасці і празрыстасці работы арганізацый грамадзянскай супольнасці.
- Паляпшэнне іміджу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства.
- Забеспячэнне прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі інфармацыяй, якая дазволіць ім лепш разумець праблемы арганізацый грамадзянскай супольнасці ў краінах-партнёрах і планаваць будучыя праграмы фінансавання ЕС.
- Павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб падтрымцы ЕС грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства.
Дакументы па праекце
Карта праекта
Фотагалерэя
Відэа
2024 Fellow Mea Gurgenidze: Final Project Video
2023 Fellow Anastasia Bochan: Video of the Fellowship Project 'You are the change!"
Fostering Engagement of Youth With Disabilities in Arts and Culture / by Ketevan Tvildiani, #EaPFellow 2023 from Georgia
Fostering Engagement of Youth With Disabilities in Arts and Culture / by Ketevan Tvildiani, #EaPFellow 2023 from Georgia
EaP Civil Society Fellow 2022 Nino Chincharauli: Video of the project "I am different, not less"
5 Myths about e-Voting in Moldova / by Mihai Mogildea, #EaPFellow 2022 from Moldova
Stories
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое пашырае магчымасці, Партнёрства, якое пашырае магчымасці, Партнёрства, якое абараняе
Падраздзел:
Грамадзянская супольнасць, Інклюзія, Вяршэнства права і правы чалавека
Тэмы:
Грамадзянская супольнасць, Дыялог, Усходняе партнёрства, Правы чалавека, Жанчыны, Моладзь
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
28.06.2021
Дата заканчэння:
27.04.2028
Нумар праекта ЕС:
425-150

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,