EС для клімату
Апісанне
Праграма накіравана на аказанне падтрымкі ў распрацоўцы і ўкараненні кліматычнай палітыкі ў краінах Усходняга партнёрства, садзейнічанне зніжэнню ўзроўню выкідаў і забеспячэнню ўстойлівага развіцця ва ўмовах кліматычных змяненняў, а таксама на выкананне абавязацельстваў краін у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем 2015 года аб змяненні клімату.
Канкрэтная мэта
Агульнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне змякчэнню наступстваў змянення клімату і адаптацыі да іх, а таксама развіццю, накіраванаму на пабудову кліматычна ўстойлівай эканомікі з нізкім узроўнем выкідаў.
У прыватнасці, праграма накіравана на:
- умацаванне патэнцыялу для ўкаранення Парыжскага пагаднення на нацыянальным узроўні;
- павышэнне празрыстасці ў пытаннях выкідаў і кліматычных дзеянняў;
- улік кліматычнай павесткі ў прававых аспектах іншых галін, у прыватнасці, у энергетычнай, транспартнай, сельскагаспадарчай;
- выкананне задач, вызначаных кліматычнымі палажэннямі ў двухбаковых пагадненнях з ЕС і ў Дагаворы аб Энергетычнай супольнасці, шляхам садзейнічання іх укараненню.

Чаканыя вынікі
Дзеянні разбіты на групы ў адпаведнасці з сямю прыярытэтнымі вынікамі:
- укараненне і абнаўленне Нацыянальна-вызначаемых укладаў (НВУ) у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем;
- распрацоўка стратэгій нізкавугляроднага развіцця да сярэдзіны стагоддзя (СНВР);
- укараненне надзейных сістэм маніторынгу, справаздачнасці і верыфікацыі выкідаў (МСВ);
- забеспячэнне адпаведнасці заканадаўчым актам ЕС, якія ўключаны ў двухбаковыя пагадненні і Дагавор аб Энергетычнай супольнасці па кліматычных дзеяннях;
- улік кліматычных пытанняў у галінах і ў галіновых кіруючых дакументах, што тычацца ўкаранення Парыжскага пагаднення;
- кліматычныя інвестыцыі;
- планаванне адаптацыі, зацвярджэнне і пры неабходнасці распрацоўка планаў адаптацыі.

Дакументы па праекце
Карта праекта
Фотагалерэя
Climate Ambition Forum
Climate Ambition Forum
Відэа
Facing climate change
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ідзе зялёным шляхамПадраздзел:
Навакольнае асяроддзе і змена кліматуТэмы:
Навакольнае асяроддзеКраіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, УкраїнаСтатус праекта:
ЗавершанаДата пачатку:
01.12.2018Дата заканчэння:
31.12.2023Сайт:
https://eu4climate.euНумар праекта ЕС:
387-538